Полоцкий межрайонный комитет государственного контроля представил отчет проверочной деятельности

 Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю прыняў меры, каб скіраваць у прававое рэчышча дзейнасць асобных суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Полацка.

 

Пры праверцы таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое займаецца аптовым продажам канцылярскіх тавараў, выяўлены парушэнні падатковага, працоўнага заканадаўства і пры ажыццяўленні пазаэканамічнай дзейнасці, а таксама парадку вядзення бухгалтарскага ўліку. Па выніках за першае паўгоддзе 2020 года даналічаны падатак на дабаўлены кошт і плата за арганізацыю збору, абясшкоджванне і выкарыстанне адходаў тавараў і ўпакоўкі.

 
Заработная плата асобным работнікам таварыства выплачвалася з пратэрміноўкай на 90 дзён. Перад складаннем гадавой справаздачнасці не праводзілася абавязковая інвентарызацыя актываў і абавязацельстваў. Яе ажыццявілі кантралёры і выявілі нястачу больш чым у 14 тысяч рублёў.

 
Сістэматычна ў мытны орган не прадастаўляліся ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны статыстычныя і перыядычныя дэкларацыі на тавары, увезеныя з Расійскай Федэрацыі, не рэгістраваліся здзелкі да даты паступлення тавараў ці пералічэння грашовых сродкаў.

 
У ходзе праверкі дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, які гандлюе нехарчовымі таварамі, быў даналічаны падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, устаноўлены парушэнні пры запаўненні кнігі ўліку даходаў і расходаў. Не выконваўся ўстаноўлены рэжым работы магазіна. Не было цэннікаў на тавары.

 
Акрамя гэтага, прадпрымальніку забаранілі рэалізоўваць прадукцыю па 20-ці найменнях на суму каля тысячы рублёў, бо маркіроўка не адпавядала патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, не было дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці. За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты пяць фізічных асоб, а яшчэ юрыдычныя асобы і індывідуальны прадпрымальнік.

 

Прыняты меры па выпраўленні парушэнняў у сферы зямельных адносін. Падчас кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў эфектыўнасці выкарыстання земляў, дзе размешчаны агульнараспаўсюджаныя прыродныя выкапні, выяўлены шэраг недахопаў. Гэта самавольнае іх здабыванне па-за ўстаноўленых межаў. Пасля завяршэння эксплуатацыі кар’ераў не праводзілася іх рэкультывацыя, часам утвараліся несанкцыянаваныя звалкі бытавога смецця. Органы ўлады дапускалі незаконнае падаўжэнне тэрмінаў выкарыстання месц здабычы прыродных рэсурсаў, не выконвалася ўстаноўленае абмежаванне па плошчы і колькасці.

 
Недахопы прааналізавалі на пасяджэнні калегіі Камітэта вобласці. Для выканання пастановы Бешанковіцкі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Полацкі, Пастаўскі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі і Шумілінскі райвыканкамы прынялі меры па спыненні эксплуатацыі кар’ераў, плошча якіх перабольшвае межы, устаноўленыя заканадаўствам. Правялі работы па іх рэкультывацыі. Сумесна з раённымі інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ліквідавалі несанкцыянаваныя звалкі смецця і бытавых адходаў. Спынена незаконнае здабыванне пяску і пясчана-гравійнай сумесі.

 

Суб’екты гаспадарання, якія эксплуатавалі кар’еры, выплацілі ў поўным аб’ёме прадугледжаны заканадаўствам падатак. Праведзены работы па бяспечнай эксплуатацыі кар’ераў. Шэраг асоб, што дапусцілі парушэнні, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.