Авторизация
 

Праблемы пачуты і вырашаны

 30 кастрычніка прамую тэлефонную лінію правяла першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці Юлія АЎХУКОВА.

 

Пытанні вырашаліся сумесна з органамі мясцовага кіравання згодна з заканадаўствам. Так, напрыклад, па просьбе жыхара Міёр, інваліда ІІІ групы, будзе выраблены новы пратэз голені ў Беларускім пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры.

 
Пасля звароту добраўпарадкавана тэрыторыя могілак у вёсцы Радзеўшчына Браслаўскага раёна. У Навалукомлі выкананы ямкавы рамонт праезнай часткі дваровай тэрыторыі, зроблены пераразлік платы за паслугі ЖКГ. На праспекце Фрунзе ў абласным цэнтры ўладкавана водаадводная канава, заасфальтавана дваровая тэрыторыя. Вырашаны шматлікія іншыя надзённыя праблемы грамадзян.

 
Падчас чарговай прамой лініі намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю жыхары вобласці падымалі пытанні па добраўпарадкаванні вуліц, завяршэнні капітальнага рамонту Віцебскай гарадской цэнтральнай клінічнай бальніцы, дзейнасці таварыства ўласнікаў. Дадзены тлумачэнні, канкрэтныя даручэнні, многія праблемы ўзяты на кантроль.

 

На змяншэнні заробку не сэканоміў

Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю спыніў парушэнні працоўнага заканадаўства, ушчамленне законных правоў і інтарэсаў работнікаў адной з сельскагаспадарчых арганізацый на тэрыторыі Браслаўскага раёна.

 

Каб утоіць запазычанасць па заработнай плаце ў сувязі з недахопам грошай, у 2017 годзе і студзені – жніўні 2018-га асобным работнікам сельгасарганізацыі не толькі не даплачвалі да памеру месячнага мінімальнага заробку, але і налічаны згодна з законам замяншалі і ў поўным аб’ёме не выдавалі. Дырэктар арганізацыі беспадстаўна заніжаў аплату працы некаторым падначаленым. Не даплачвалася за звышурочны час і выхадныя дні.

 
Неабгрунтаванае, не рэгламентаванае лакальнымі нарматыўнымі актамі змяншэнне заробку стала прычынай праблем пры вызначэнні працоўнага стажу работнікаў для налічэння пенсіі. Запазычанасць па заработнай плаце склала 363 тысячы рублёў.

 
Пасля праверкі арганізацыі рэкамендавалі вярнуць людзям недаатрыманыя грошы і адлюстраваць запазычанасць у дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. У выніку мер, якія прыняў міжрайкамітэт, у ліпені – верасні 2020 года пазыку часткова пагасілі. Будзе дадзена прававая ацэнка дзеянняў службовых асоб сельгасарганізацыі. Браслаўскаму райвыканкаму прапанавана прыняць меры па захаванні правоў працоўных.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта