Авторизация
 

Дзяржкантроль: праверкі ў лясной гаспадарцы; наймальнік абавязаны выдаць даведку

 Вынікі кантролю за работай лесагаспадарчай галіны па лесаўзнаўленні разгледзелі на калегіі Камітэта.

За апошнія два гады ў лесагаспадарчых установах вобласці пастаянна выяўляюцца парушэнні і недапрацоўкі ў дзейнасці саміх лясгасаў і Віцебскага ДВЛГА.


Шмат сістэматычных, што сведчыць пра адсутнасць папераджальных мер. Парушэнні пры ўводзе маладняку ў катэгорыю каштоўных драўнінных насаджэнняў, прыпіскі аб'ёмаў работ па высечках догляду ў маладняках, рэалізацыя камерцыйным структурам лесапрадукцыі па заніжаных цэнах, без аплаты і мер па спагнанні запазычанасці за адпушчаную прадукцыю, незаконныя высечкі лесу, псаванне лесапрадукцыі, аплата працы асобных катэгорый работнікаў з парушэннямі загаду Мінлясгасу. Часта не падпарадкоўваюцца патрабаванням заканадаўства аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, забеспячэнні адзінства вымярэнняў, бухгалтарскім уліку, пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг), знешнеэканамічнай дзейнасці, не прытрымліваюцца тэрмінаў выплаты сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску.


За 2018 год – мінулы перыяд 2020-га Камітэт вобласці выявіў нямэтавае выкарыстанне, незаконнае атрыманне і выкарыстанне з парушэннем заканадаўства бюджэтных і прыроўненых да іх сродкаў у суме 250 тысяч рублёў; прычыненне шкоды дзяржаўнай маёмасці на 209 тысяч рублёў, нястач і лішкаў на 19 тысяч, псаванне 215 м3 лесапрадукцыі. Па выніках праверак у бюджэт спагналі 394 тысячы, аштрафавалі тры ўстановы і 33 работнікаў, узбуджана 13 крымінальных спраў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 67 службовых асоб.


Калегія даручыла Віцебскаму ДВЛГА і лясгасам вобласці па ўзгадненні з Камітэтам дзяржкантролю выпрацаваць комплекс мер, накіраваных на выпраўленне парушэнняў і прычын, якія ім садзейнічаюць. Таксама забяспечыць папераджальны кантроль за лесагаспадарчымі мерапрыемствамі.

Выдаць даведку – абавязак
наймальніка

Усё часцей паступаюць звароты грамадзян, што наймальнікі адхіляюцца ад выдачы даведак аб памеры заробку.

У ходзе расследавання факты пацвярджаюцца. Прычынай таму канфліктная сітуацыя паміж наймальнікам і былым падначаленым. Быў выпадак, калі кіраўнік арганізацыі прыватнай формы ўласнасці не выдаваў работніку даведку аб памеры заробку са спасылкай, што ў заяве не пазначана, за які перыяд патрэбны дадзеныя. Аднак заканадаўства не прадугледжвае такой неабходнасці.


Абавязак наймальніка выдаць работніку даведку замацаваны артыкулам 51 Працоўнага кодэкса. Згодна з пунктам 2.4 Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам да 26 красавіка 2010 года № 200, выдача даведак аб памеры заробку работніку па яго заяве (у тым ліку ў вуснай форме) з'яўляецца адміністрацыйнай працэдурай, якую трэба ажыццявіць на працягу пяці дзён. Яе форма ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны 5 кастрычніка 2010 года № 140 і прадугледжвае прадастаўленне за ўвесь перыяд дзейнасці ў наймальніка. Пры гэтым патрабаваць ад работніка іншых звестак не дазваляецца.


За парушэнне тэрміну выдачы даведкі пагражае штраф ад 4 да 10 базавых велічынь. 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта