Авторизация
 

Скажэнне дадзеных недапушчальна

 За мінулы год работнікі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці правялі 284 інструктыўныя семінары і 383 "круглыя сталы". Паўдзельнічалі ў 33 семінарах, арганізаваных органамі дзяржаўнага кіравання. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці згодна Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2004 г. №345-З "Аб дзяржаўнай статыстыцы" прымае ўсе неабходныя меры па забеспячэнні органаў дзяржаўнага кіравання дакладнай афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй.

Работнікам суб'ектаў гаспадарання, якія адказваюць за састаўленне і прадастаўленне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, растлумачвалі ўказанні па запаўненні форм. Асаблівую ўвагу надавалі адпаведнасці прадстаўленых дадзеных вынікам лагічнага і арыфметычнага кантролю. Рэспандэнты даведаліся пра свае правы і абавязкі, меры адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжаныя заканадаўствам за парушэнне парадку прадастаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.


Кансультуем рэспандэнтаў па пытаннях запаўнення форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. Накіроўваем лісты з інструкцыямі і інфармацыяй. Летась іх было 801 па тэрмінах, якасці і парадку прадастаўлення справаздачнасці, і 131 — у рамках інфармацыйна-папераджальнай дзейнасці.


Галоўнае ўпраўленне ўзаемадзейнічае з Віцебскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Мэта — папярэджанне парушэнняў арганізацыямі, якія несвоечасова выплочваюць заработную плату, парадку прадастаўлення формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 12-т.
Нягледзячы на праводзімыя мерапрыемствы, рэспандэнты ўсё ж парушаюць справаздачную дысцыпліну. Факты скажэння дадзеных выяўляюцца ў ходзе праверак.


Летась у арганізацыях Віцебшчыны праведзены 92 праверкі. Супастаўлены формы па статыстыцы фінансаў, цэн, працы, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, інвестыцый і будаўніцтва, гандлю, транспарта, паслуг і паліўна-энергетычнага комплексу. Скажэнні дзяржаўнай справаздачнасці выяўлены ва ўсіх арганізацыях. Найбольш — па статыстыцы працы, гандлю, інвестыцый і будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і фінансаў. У суд перададзены 99 пратаколаў ад адміністрацыйных правапарушэннях. 94 асобы, адказныя за справаздачнасць, аштрафаваны на 23 575 рублёў.


У рэспандэнтаў ёсць праблемы з запаўненнем форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнаці. Найбольш тыповыя: нізкая выканаўчая дысцыпліна і кваліфікацыя кадраў, частая змена работнікаў, якія адказваюць за справаздачнасць, няўважлівае вывучэнне ўказанняў па запаўненні форм.


Каб даць прававую ацэнку дзеянням або бяздзейнасці службовых асоб арганізацый, матэрыялы па 21 праверцы накіроўваліся ў гарадскія і раённыя аддзелы Следчага камітэта. Па двух узбуджаны крымінальныя справы. Пракуратура г. Віцебска прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці дырэктара і галоўнага бухгалтара аднаго з прадпрыемстваў. Шумілінскі раённы аддзел Следчага камітэта аштрафаваў дырэктара праверанай арганізацыі.


Устаноўлены выпадкі несвоечасовага прадастаўлення статыстычнай справаздачнасці або яе непрадастаўлення. Складзены і перададзены ў суд 33 пратаколы ў адносінах службовых асоб, якія дапусцілі парушэнні.
Неабходна прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні належнага вядзення пярвічнага бухгалтарскага ўліку ў арганізацыях і недапушчэнні скажэння дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Фота для ілюстрацыі.
Юрый МАСКАЛЁЎ, начальнік Галоўнага статыстычнага
ўпраўлення Віцебскай вобласці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта