Митинг на площади Памяти павших борцов в Миорах

Митинг на площади Памяти павших борцов в МиорахАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Митинг на площади Памяти павших борцов в Миорах76 гадоў нас аддзяляе ад страшнай даты, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. На плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў 22 чэрвеня сабраліся прадстаўнікі раённай улады, Савета дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў горада, усклалі жывыя кветкі да манумента і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання. Правяла мітынг маладзёжны лідар Вікторыя Пяткевіч.

 

Митинг на площади Памяти павших борцов в МиорахНавуковы супрацоўнік гісторыка-этнаграфічнага музея Вольга Пупіна расказала, што літаральна з першых дзён землякі ўзняліся даць адпор ворагу, створаны групы і атрады. Аднак фронт імкліва набліжаўся, вораг наступаў, палалі вёскі, лілася кроў. Тэрыторыя раёна цалкам захоплена 5 ліпеня 1941-га. Дзісна акупіравана 30 чэрвеня. Фашысцкае камандаванне адразу прыступіла да "новага парадку".


Старшыня ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур нагадаў, што ў раёне засталося 14 удзельнікаў Вялікай Айчыннай, ім усім за 90 гадоў. Паважаем і любім сваіх ветэранаў. Мірнага неба пажадаў сучаснікам Часлаў Станіслававіч, а калі змагацца — то толькі на спартыўнай ніве.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.