Наркотики тянут в бездну
gazeta 12-09-2024, 16:51 446 Прафілактыка наркаманіі
На протяжении последних лет проблема немедицинского применения наркотических средств, психотропных, токсических и других одурманивающих веществ актуальна для большинства стран мира, в том числе и Беларуси. По приблизительным оценкам специалистов, употребляют наркотики 3-4 % жителей планеты-свыше 200 миллионов человек.
На працягу апошніх гадоў праблема немедыцынскага прымянення наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьвальных рэчываў актуальная для большасці краін свету, у тым ліку і Беларусі. Па прыблізных ацэнках спецыялістаў, ужываюць наркотыкі 3-4 % жыхароў планеты – звыш 200 мільёнаў чалавек.
Наркотыкі здольныя ўздзейнічаць на цэнтральную нервовую сістэму чалавека і фарміраваць стойкую фізічную і псіхічную залежнасць. Адны з прычын, што прыводзяць да гэтага, – недахоп любові і ўвагі з боку блізкіх, эксперымент над сваёй свядомасцю, цікаўнасць. А яшчэ бунтарства, якое з’яўляецца формай пратэсту супраць каштоўнасцей сям’і і грамадства. Падставай могуць выступаць сур’ёзныя ўнутраныя канфлікты, праблемы сацыялізацыі. Шэраг сімптомаў характэрны асобам з нізкай самаацэнкай.
Знаходзячыся ў стане эмацыянальных цяжкасцей, хтосьці лічыць, што наркотыкі дапамогуць пазбегнуць глыбокай дэпрэсіі. Але звычайна яны, як і алкаголь, прыносяць толькі часовую палёгку.
Захворваемасць наркаманіяй у Віцебскай вобласці летась вырасла да ўзроўню 2022 года на 7,1 % і склала 54 выпадкі або 4,95 на 100 тысяч насельніцтва. Выяўлена 14 чалавек з залежнасцю ад таксічных рэчываў, 122 – іх спажыўцоў, якія маюць шкодныя наступствы. У гэтых групах 17 непаўналетніх.
У вобласці на 1 студзеня пад назіраннем у наркалагічных кабінетах было тысячу чалавек, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы, з іх 510 знаходзіліся на дыспансерным уліку, 490 – пад прафілактычным наглядам. 65,8 % складае ўзроставая група да 40 гадоў.
Найбольшае распаўсюджванне наркотыкаў адзначаецца ў буйных гарадах вобласці: Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку, а таксама Аршанскім і Віцебскім раёнах.
Згодна з даследаваннем, з улічаных спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў 44 маюць вышэйшую адукацыю, 365 – сярэднюю агульную, 573 – сярэднюю спецыяльную. Няма ўласнай сям’і ў 813 чалавек, з іх не мелі яе ўвогуле 137, столькі ж скасавалі шлюб, удаўцы – 11. Маюць судзімасць 257 чалавек, з іх 98 – дзве і больш, у 49 яна звязана з незаконным абаротам наркотыкаў.
Па пытаннях лячэння наркатычнай залежнасці можна звяртацца ў Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі па адрасе пасёлак Віцьба, вул. Цэнтральная, 1а, тэлефон 8 (0212) 69 29 85 або ў дыспансер: г. Віцебск, вул. Камуністычная, 1/3, 8 (0212) 61 45 80. Ананімную дапамогу аказваюць спецыялісты цэнтра па адрасе г. Віцебск, вул. Н. Церашковай, 30 – паліклініка № 1, 8 (0212) 61 45 76. Кругласутачны тэлефон даверу – 8 (0212) 61 60 60. Аддзяленне рэабілітацыі залежных пацыентаў функцыянуе ў Полацкай абласной псіхіятрычнай бальніцы па адрасе г. Полацк, вул. 23-х Гвардзейцаў, 4а, тэлефон 8 (02144) 43 57 37 – рэгістратура, 8 (02144) 43 41 84 – наркалагічнае аддзяленне стацыянара.
Алеся ЛЮБЕЗНЫХ,
памочнік урача-гігіеніста РЦГЭ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.