Не делать необдуманных шагов. 26 июня - Международный день борьбы с наркотиками

 26 чэреня – Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. Праблема наркаманіі – адна са значных як для ўстаноў аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Шэраг саматычных захворванняў ад яе, значныя сацыяльныя наступствы: нізкі працэнт працоўнай занятасці, крымінагенныя паводзіны і шматлікія судзімасці, парушэнні сямейных повязей.

У ліку галоўных прычын, якія прыводзяць людзей да наркаманіі:
- недахоп любові і ўвагі з боку блізкіх;
- эксперымент над сваёй свядомасцю;
- цікаўнасць.


Падштурхоўвае да спажывання наркотыкаў бунтарства як форма пратэсту супраць каштоўнасцей сям’і, грамадства. Нагодай могуць стаць сур’ёзныя ўнутраныя канфлікты, праблемы самарэалізацыі. Высокая рызыка стаць залежным у людзей з нізкай самаацэнкай, хто лічыць іншых лепш за сябе. Для некаторых наркотыкі – сродак барацьбы з дэпрэсіяй. Многія мяркуюць, што пад іх уздзеяннем можна забыцца на шматлікія праблемы. Аднак ад алкаголю ці небяспечных зёлак толькі часовы эфект.


У Віцебскай вобласці ў наркалагічных кабінетах назіраюць 1052 чалавек, што ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы, гэта вышэй за паказчык 2019 года на 1,5 працэнта (1036 чалавек). 83 працэнты іх спажываюць наркатычныя рэчывы, 17 працэнтаў – таксічныя.
Па-ранейшаму, асноўную колькасць наркаспажывальнікаў складаюць людзі ва ўзросце да 35 гадоў (69,3 % ці 729 чалавек), з якіх 3,23 % - непаўналетнія (34). Найбольш распаўсюджана ўжыванне наркотыкаў у Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку, таксама Аршанскім, Талачынскім, Сенненскім і Віцебскім раёнах.


Па пытаннях лячэння ад наркатычнай залежнасці, у тым ліку ананімна, можна звяртацца ў стацыянар Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі па адрасе: пасёлак Віцьба, вул. Цэнтральная, 1а. Тэлефон 8 0212 69 29 85. Прымуць у дыспансеры: г. Віцебск, вул. Камуністычная, 6 (8 0212 61 45 76; 60 29 15). Кругласутачна працуе тэлефон даверу 8 0212 61 60 60.
Па пытаннях рэабілітацыі можна звяртацца штодзённа з 8.00 да 14.00 па адрасе: г. Полацк, вул. 23-х Гвардзейцаў, 4а. Выслухаюць па тэлефонах: 8 02144 43 57 37 (рэгістратура), 43 41 84 – наркалагічнае аддзяленне стацыянара, аддзяленне рэабілітацыі залежнасцей.


Кожны павінен разумець, што такая бяда можа мець дачыненне да кожнага. Перш чым зрабіць неабдуманы крок, памятайце, што наступствы незваротныя.

Фота для ілюстрацыі.
Галіна ФЕДУКОВІЧ, галоўны ўрач РЦГЭ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.