У Віцебскай вобласці на 1 студзеня на ўліку ў наркалагічных кабінетах знаходзілася 1 078 аматараў псіхаактыўных рэчываў
gazeta 14-03-2023, 09:56 540 Прафілактыка наркаманіі
Па прыблізных ацэнках спецыялістаў, наркотыкі спажываюць 3 – 4 % жыхароў планеты, а гэта звыш 200 мільёнаў чалавек.
Галоўнымі прычынамі, што прыводзяць да наркаманіі, прызнаны:
v недахоп любові і ўвагі з боку блізкіх;
v эксперымент над сваёй свядомасцю;
v цікаўнасць.
Прычынай становіцца і бунтарства як форма пратэсту супраць каштоўнасцей сям’і, грамадства. Нагодай для спажывання наркотыкаў могуць выступаць сур’ёзныя ўнутраныя канфлікты, праблемы сацыялізацыі. Шэраг сімптомаў характэрны для тых асоб, у каго вельмі нізкая самаацэнка, хто лічыць іншых лепшымі за сябе.
Для некаторых наркотыкі – сродкі барацьбы з дэпрэсіяй. У стане эмацыянальных цяжкасцей многія лічаць, што пры дапамозе якога-небудзь рэчыва ці алкаголю можна яе пазбегнуць. Звычайна ўсё гэта прыносіць толькі часовае аблягчэнне.
У Віцебскай вобласці на 1 студзеня на ўліку ў наркалагічных кабінетах знаходзілася 1 078 аматараў псіхаактыўных рэчываў, што больш на 6,87 % (1 004), чым у 2021-м. 532 знаходзяцца на дыспансерным уліку, 546 – на прафілактычным назіранні.
Наркатычныя рэчывы спажываюць 942 чалавекі, што вышэй за ўзровень 2021 года на 10,4 %, 136 аддаюць перавагу таксічным, а гэта менш у параўнанні з пазалеташнім. Па паказчыках лідзіруюць Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк, Аршанскі і Віцебскі раёны.
64,74 % ці 698 спажыўцоў наркатычных і ненаркатычных рэчываў ва ўзросце да 40 гадоў, з іх пяць непаўналетніх. На апійную групу падселі 256, а 262 аддаюць перавагу канабіноідам, 254 – псіхастымулятарам, 169 – спажываюць два і больш псіхаактыўных рэчываў.
У 2022 годзе ў лячэбных установах вобласці правялі 844 медагляды для выяўлення факта спажывання наркатычных рэчываў, што перавышае ўзровень 2021 года на 10 %.
Па пытаннях лячэння наркатычнай залежнасці, у тым ліку ананімна, можна звярнуцца ў Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі ў стацыянар па адрасе: пасёлак Віцьба, вул. Цэнтральная, 1-а, тэлефон (80212) 69 29 85 ці ў дыспансер: г. Віцебск, вул. Камуністычная, 1/3, тэлефон (80212) 61 45 80. Ананімную дапамогу аказваюць спецыялісты Цэнтра па адрасе: Віцебск, вул. Н. Церашковай, 30 (паліклініка № 1, 4-ы паверх), тэлефон ананімнай рэгістратуры (80212) 61 45 76.
Кругласутачна працуе тэлефон даверу 8 (0212) 61 60 60.
Па пытаннях рэабілітацыі таксама можна звяртацца штодзённа з 8.00 да 14.00 па адрасе: г. Полацк, вул. 23-х Гвардзейцаў, 4а, тэлефон 8 (02144) 43 57 37 – рэгістратура, 8 (02144) 43 41 84 – наркалагічнае аддзяленне стацыянара, аддзяленне рэабілітацыі залежнасцей.
Алеся ЛЮБЕЗНЫХ,
памочнік урача-гігіеніста.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.