Авторизация
 

Супраць ядавітага джала і пакут “ломкі”

 Наркотыкі ўжываюць звыш 200 мільёнаў жыхароў планеты. Па прыблізнай ацэнцы спецыялістаў ад 3 да 4 % ад усёй колькасці. Асаблівую занепакоенасць выклікае распаўсюджанне таксічнай атруты сярод моладзі. 

Наркаманія (ад грэчаскага “narkё” — сон, анямеласць, і “mania” – цяга, вар’яцтва) – хранічнае захворванне. Характарызуецца непазбежнай патрэбай у наркотыку, што штурхае людзей на здабыванне яго ўсемагчымымі спосабамі, імкненнем пастаянна павялічваць дозу. Наркаманы разыкуюць заразіцца і садзейнічаюць распаўсюджанню ВІЧ-інфекцыі, віруснага гепатыту, венерычных захворванняў і іншых небяспечных хвароб. Калі чалавек не лечыцца, на фоне выражаных псіхічных і саматычных расстройстваў хутка наступае дэградацыя асобы. Вынік адзін – заўчасная смерць. 

Летась захворваемасць наркаманіяй па вобласці знізілася да ўзроўню 2017-га на 2,3 % (узята на ўлік 25 чалавек). Выявілі 8 залежных ад таксічных рэчаў. Захворваемасць склала 0,68 на 100 тысяч насельніцтва, паказчык знізіўся на 29,2 %.
На пачатак года ў Віцебскай вобласці ў наркалагічных кабінетах назіралі 1036 чалавек, залежных ад псіхатропных актыўных рэчываў, што ніжэй 2017-га на 3,6 % (1075 чалавек). З іх 864 (83,4 %) ужываюць наркатычныя (2017 – 916 ці 85,2 %), 172 – таксічныя (159 ці 14,8 %). Колькасць непаўналетніх наркаманаў з 47 зменшылася да 33.


Найбольшая актыўнасць аматараў наркотыкаў у Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку, а таксама Аршанскім, Талачынскім, Сененскім і Віцебскім раёнах. Асноўную колькасць спажывальнікаў складаюць людзі да 35 гадоў – 69 % (718 чалавек), з якіх 4,25 % непаўналетніх.
Па пытаннях лячэння залежнасці, у тым ліку ананімна, можна звяртацца ў Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі ў стацыянар па адрасе: пас. Віцьба, вул. Цэнтральная, 1-а, тэлефон 8 0212 69 29 85 ці ў дыспансер: г. Віцебск, вул. Камуністычная, 6, нумары 8 0212 61 45 76, 60 29 15. Кругласутачна дзяжурыць тэлефон даверу 8 0212 61 60 60.


Па пытаннях рэабілітацыі можна звяртацца штодзённа з 8.00 да 14.00 у Полацк: вул. 23-х Гвардзейцаў, 4а, 8 (02144) 43 57 37 (рэгістратура), 8 (02144) 43 41 84 – наркалагічнае аддзяленне стацыянара, аддзяленне рэабілітацыі залежнасцей.


У Віцебскім раёне ў вёсцы Шчучына працуе рэабілітацыйны цэнтр “Жыццё”, куды могуць звяртацца з любога рэгіёна вобласці. Даведкі па тэлефонах 890 14 23, 307 33 84.


Абавязак кожнага чалавека ўключыцца ў барацьбу супраць наркаманіі, каб ніколі не ўбачыць на руках сваіх дзяцей, родных, сяброў сляды ядавітага джала шпрыца, не ўбачыць родных людзей у пакутах “ломкі”, не назіраць іх фізічнае і маральнае згасанне.

Фота для ілюстрацыі.
Алеся АРЭХАВА,
памочнік урача-гігіеніста.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта