Абласная інфармацыйна-адукацыйная акцыя пад такой назвай праходзіць з чэрвеня па жнівень у летніх аздараўленчых установах. Яе мэта – захаванне здароўя малых і падлеткаў, папулярызацыя ў дзіцячым асяродку каштоўнасцей здаровага і бяспечнага ладу жыцця, фарміраванне адмоўных адносін да шкодных звычак, прафілактыка асацыяльных паводзін, камп’ютарнай залежнасці.
Па пытаннях здаровага ладу жыцця тэлефануйце ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі на гарачую лінію з 8.00 да 12.00 і з 13.00 да 17.00 на нумар 5 15 63.
Галіна ФЕДУКОВІЧ, галоўны ўрач РЦГЭ. Фота для ілюстрацыі.