Претенденты определяются

Перадвыбарная кампанія паступова набірае абароты. На гэтым тыдні ў раённую выбарчую камісію ініцыятыўныя групы прадаставілі падпісныя лісты ў падтрымку трох прэтэндэнтаў у дэпутаты раённага Савета, яшчэ два прэтэндэнты прад'явілі дакументы аб вылучэнні іх працоўнымі калектывамі. Пачаўся працэс  праверкі подпісаў, пратаколаў і іншага. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праведзена да 10 лютага, пасля настане час агітацыі ў іх падтрымку.

 

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў распрацавала і зацвердзіла Палажэнне  аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў. Так, для кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета прадастаўляецца права выступіць у эфіры абласных радыёпраграм. Па ўзгадненні з акруговай выбарчай камісіяй яго можна замяніць выступленнем на раённым радыё, што дадаткова ўзгадняецца і з рэдакцыяй раённай радыёпраграмы.

 

Кандыдатам у дэпутаты раённага Савета будзе прадастаўлены эфір раённай радыёпраграмы.

Эфірны час для выступлення кандыдатаў у дэпутаты — з 24 лютага да 14 сакавіка па рабочых днях у адпаведнасці з раскладам вяшчання і графікам, распрацаваным па выніках жараб'ёўкі, што праводзяць акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі не пазней за 22 лютага. Дата і час выступлення вызначаюцца з улікам храналагічнага парадку рэгістрацыі кандыдатаў.

 

Для кожнага кандыдата выдзяляецца да 5 хвілін эфірнага часу, перадачы будуць весціся ў запісе. Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты абласнога, раённага і сельскіх Саветаў маюць права за кошт уласных выбарчых фондаў набыць плошчу для перадвыбарнай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.