Авторизация
 

Наступныя крокі

— Раённая камісія зарэгістравала 23 ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на мандаты дэпутатаў раённага Савета, — паведаміла яе старшыня Р. В. Парфёненка.

 

 Кожная група налічвае ад 3 да 5 актывістаў. Іх члены атрымалі адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты, прыступілі да збору подпісаў. Прытым яны павінны  паведамляць выбаршчыкам толькі біяграфічныя звесткі і іншую падобную інфармацыю, а не праводзіць агітацыю.

 

Каб жадаючы  стаць кандыдатам у дэпутаты раённага Савета  быў зарэгістраваны ў гэтай якасці, неабходна сабраць мінімум 75 подпісаў грамадзян у сваю падтрымку, прытым менавіта з той акругі, у якой плануе балаціравацца.

Свае прапановы па будучых кандыдатах у дэпутаты працягваюць рыхтаваць працоўныя калектывы і палітычныя партыі. Аднак у раённую камісію яны яшчэ не паступалі.

Участкі для галасавання ўжо ўтвораны, цяпер фарміруюцца выбарчыя камісіі. Гэтая работа павінна быць закончана да  5 лютага ўключна.

 

ХХХ

 

Цэнтрвыбаркам прыняў пастанову аб выкарыстанні кандыдатамі ў дэпутаты сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасці,  па мясцовым радыё выбаршчыкі могуць пачуць іх выступленні ў перыяд з 24 лютага па 14 сакавіка з 18.00 да 19.00.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 октября 2021
Денис, Дмитрий, Ефим, Иван, Лукьян, Афанасий, Семен

Именины 27 октября 2021
Игнатий, Кузьма, Максимилиан, Михаил, Назар, Николай, Петр, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта