Памяти талантливого педагога Сосновской Любови Васильевны

 Любоў Васільеўна Сасноўская нарадзілася 11 ліпеня 1928 года ў вёсцы Таболкі Дрысенскага (цяпер Верхня- дзвінскага) раёна. Пасля заканчэння дзевяці класаў Дрысенскай СШ паступіла ў Полацкае педвучылішча на аддзяленне настаўнікаў малодшых класаў адразу на другі курс.

Пасля атрымання дыплома была накіравана на працу ў Мілашоўскую школу на Міёршчыну. Праз тры гады прызначана загадчыцай Папкоўскай пачатковай школы. У Папках выйшла замуж, нарадзіла трох дачок.
Пасля закрыцця Папкоўскай школы ў 1970 годзе працоўную дзейнасць прадоўжыла ў Павяцці. Давала трывалыя веды школьнікам. Людміла Сасноўская часта выступала з лекцыямі і дакладамі перад хлебаробамі калгаса «Гігант», абменьвалася вопытам з калегамі раёна.
За працоўную дзейнасць узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР, значком «Выдатнік асветы БССР». Званне «Заслужаны настаўнік школ БССР» ёй прысвоена ў 1967 годзе.
15 верасня на 98-м годзе абарвалася жыццё таленавітага педагога, настаўніцы, якая ўсё жыццё прысвяціла дзецям. Светлая памяць пра Любоў Васільеўну назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Калектыў Павяцкай СШ імя Героя Савецкага Саюза В. Бабічава.    

0 комментариев

Добавить комментарий