Авторизация
 

Любоў Васільеўна Сасноўская з Папкоў — "Выдатнік асветы БССР"

+
Любовь Васильевна Сосновская из Попков — "Отличник просвещения БССР"Завочна мы даўно знаёмы. Калісь з падачы работнікаў раённага аддзела адукацыі (тады—РАНА) падрыхтаваў для кнігі "Памяць" наступныя радкі: "САСНОЎСКАЯ Любоў Васільеўна. Нарадзілася ў 1928 г.. Настаўніца малодшых класаў з сярэдняй адукацыяй. Таленавіты педагог, яна ўсё жыццё прысвяціла дзецям, шмат гадоў працавала загадчыцай Папкоўскай пачатковай школы. Выкарыстоўвала сродкі нагляднасці, вырабленыя самімі дзецьмі.
 
Старанна займалася пазакласнай работай. Яе выхаванцы атрымлівалі трывалыя веды. Л.В. Сасноўская часта выступала з лекцыямі і дакладамі перад хлебаробамі калгаса "Гігант", абменьвалася вопытам з калегамі раёна. Узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР, значком "Выдатнік асветы БССР". Званне "Заслужаны настаўнік школ БССР" прысвоена ў 1967 г.".
 
І вось шукаю яе дом ў вёсцы Папкі Павяцкага сельсавета. Суседкі паказваюць на звычайную хату пад афарбаваным восенню клёнам у невялікім завулачку. Дзверы ў сенцы сцеражэ вялікі белы кот, як пазней аказваецца—свавольнік Філька. Ля газавай пліты завіхаецца жанчына—гэта з райцэнтра прыехала дапамагчы маці сярэдняя дачка Галіна. Сама гаспадыня ўкрылася коўдрай на канапе—пахаладанне выклікала прастуду. Пасля асабістага знаёмства і абмену рэцэптамі змагання з  немаччу слухаю няспешны аповед Любові Васільеўны пра яе доўгае жыццё.

—Нарадзілася я ў Дрысенскім, цяпер Верхнядзвінскім раёне. Вёска Таболкі размяшчалася на беразе Свольна-ракі. Да гэтага часу ад яе засталіся толькі ўспаміны. Была другой ў сям'і з чатырох дзяцей, цяпер ужо адзіная. Закончыла 9 класаў Дрысенскай сярэдняй школы, калі здарылася няшчасце з бацькам. Ён працаваў токарам у райпрамкамбінаце і нейкім чынам сур'ёзна пакалечыўся, адрэзаў сабе тры пальцы на руцэ. Адчуваючы, што ў наступным чакаюцца сур'ёзныя праблемы з забеспячэннем сям'і, пачаў рыхтаваць будучыню для старэйшых дзяцей. Мне прынёс накіраванне на вучобу ў Полацкае педвучылішча на аддзяленне настаўнікаў малодшых класаў. Паступіць туды аказалася лёгка, адразу залічылі на другі курс.

Як атрымала дыплом, разам з сяброўкай была накіравана на працу ў Мілашоўскую школу на Міёршчыне. Дзяцей налічвалася шмат, таму яна мела статус пачатковай развіваючайся, гэта значыць, паступова ператваралася ў сямігодку. У ёй ўжо працавала пяць настаўнікаў. Вось тут і я набыла свой першы практычны вопыт на занятках з пачаткоўцамі. Дзеткі харошыя, займаліся старанна, і я аддавала ім усю душу, таму вынікі атрымліваліся добрыя. Відаць, гэта заўважылі не толькі калегі, бо праз тры гады нечакана прыехаў тагачасны загадчык раённага аддзела народнай асветы Уладзімір Іванавіч Гайдулькін і паведаміў, што мяне яго загадам прызначылі загадчыцай Папкоўскай пачатковай школы. Згоды ён не пытаўся, пярэчанняў і просьб не слухаў.

У Папках тады, не ў прыклад цяперашняму, дзяцей налічвалася шмат, але малалетак —менш дваццаці. Таму і настаўнік для іх прадугледжваўся адзін. Усе чатыры класы адначасова вучыліся ў адным пакоі вясковай прыватнай хаты. Пастаянна даводзілася камбінаваць, хто чым стане займацца, каб не перашкаджалі адзін аднаму. Пакуль адны пісалі, другія чыталі самастойна, трэція нешта рашалі, чацвёртым я тлумачыла новую тэму, ці ў нейкім класе вяла апытанне… Вось такі пастаянны кругаварот. Добра, што справіцца з ім дапамагала тэхработніца. Крыху пазней пад школу РАНА адкупіла хату ў канцы Папкоў, цяпер у ёй таксама людзі жывуць. Праца вялася напружаная, але прыносіла задавальненне. Галоўнае, у самой душэўнай цеплыні для ўсіх хапала, і дзеткі  стараліся. Я іх любіла і яны мяне—таксама.
З тых першых і цяпер, як прыедуць у родныя мясціны, абавязкова наведаюцца да мяне калінінградзец Пётр Вясна, Казімір Кляшчонак, які жыве ў Даўгаўпілсе, і іншыя. Многія засталіся ў родных мясцінах. Вось Рычард Астапковіч быў ветурачом у калгасе "Гігант", потым яго дачушак вучыла, яны настаўніцамі сталі, Оля ў Міёрах, Іна—у Брэсце.

Міраслава Кунцэвіч, вядомы ў раёне ўрач, таксама мая вучаніца. Рышард і Міраслаў Мутары—выдатныя механізатары. Юра Нежывінскі—мытнік, Гена Паршута—пажарнік… Памяць падводзіць, каб назваць усіх.
Якія якасці найперш патрэбны настаўніку, каб з яго выхаванцаў вырасталі добрыя людзі?—не магу ўтрымацца ад пытання Любові Васільеўне.
—Найперш справядлівасць,—пасля кароткага роздуму адказвае яна.—Я аддавала дзеткам сваю любоў, несла ім веды, яны адказвалі мне ўзаемнасцю.

—Цяжэй даводзілася з дзецьмі бацькоў, што злоўжывалі спіртным,—дзеліцца набалелым Любоў Васільеўна.—Яны прыкметна адставалі ў засваенні праграмы, мелі горшую паспяховасць. З імі  займалася пасля ўрокаў. Такія дадатковыя намаганні не прапалі дарэмна, гэтыя вучні таксама заканчвалі школу. Але далей вучыліся нямногія, нярэдка паўтаралі незайздросны лёс сваіх бацькоў.

У Папках Любоў Васільеўна стварыла ўласную сям'ю. Яе мужам стаў Віталь Міхайлавіч Сасноўскі, мясцовы хлопец, які на той час працаваў калгасным будаўніком. Нагадвае, што сумеснае жыццё пачыналі ў хаце мужавых бацькоў, якую неўзабаве дабудавалі, зрабілі веранду. Адна за другой нарадзіліся тры дачушкі.

Са сваімі дзецьмі цяжэй, чым з чужымі?
—Наадварот, лягчэй. Клопатаў з імі не мела, раслі старанныя, добра вучыліся і ў школе, заканчвалі Павяцкую, ніколі не выдзяляліся тым, што з'яўляліся дзецьмі настаўніцы. Адразу паступалі ў розныя навучальныя ўстановы. Старэйшая Таццяна мела ў школьным атэстаце амаль усе пяцёркі, чацвёрку толькі па хіміі, пасля рыжскага медвучылішча і курсаў працавала суднавым медыкам на караблі. Сярэдняя Галіна стала тэхнолагам жалезабетонных вырабаў. Малодшая Вольга закончыла тэхнікум сувязі, працуе на клопатнай пасадзе дыспетчара электрасетак у Вялікіх Луках. Яны падарылі мне трох унукаў, маю двух праўнукаў.

Любовь Васильевна Сосновская из Попков — "Отличник просвещения БССР"Чарговай вехай у жыцці Любові Васільеўны стаў 1970 год, калі закрылі Папкоўскую пачатковую школу. Вучні прадоўжылі вучобу ў Павяцці, загадчыца там жа проста настаўнічала, выкладала матэматыку ў чацвёртым класе, беларускую мову—у 4-ым і 5-ым класах. Дадатковай нагрузкай сталі група падоўжанага дня, класнае кіраўніцтва. На новым месцы калегі-настаўнікі заўважылі, што ўсе выхаванцы Л.В. Сасноўскай мелі амаль аднолькавы почарк, акуратненькі, з кругленькімі літаркамі. Не, ён не падобны на яе асабісты. 
Але асабліва Любоў Васільеўна ганарыцца, што ўсе яе выхаванцы заўсёды былі выдатнікамі!  
 
У Павяцкай СШ Л.В. Сасноўская працавала пад кіраўніцтвам дырэктараў Франі Сяргееўны Талкач, Уладзіміра Мартынавіча Хаткевіча, праводзіў яе на пенсію ўжо Фёдар Аляксандравіч Сівы. У той час школа была ў ліку лепшых у раёне. Давала трывалыя веды школьнікам, настаўнікі і вучні актыўна ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці, педагогі шмат і мэтанакіравана працавалі з бацькамі і ўсім насельніцтвам, з'яўляліся лектарамі і дакладчыкамі, праводзілі нямала школьных мерапрыемстваў і прымалі раённыя.

—Як цудоўна пад баян Уладзіміра Мартынавіча на канцэртах спявала яго жонка Алена Іванаўна,—нагадвае Любоў Васільеўна.—Цікава працавалася побач з Нэляй Іосіфаўнай Хадасевіч, Лідзіяй Пятроўнай Немянёнак, Алінай Мікалаеўнай Капуста, Тамарай Арэстаўнай Мароз, Ірынай Іванаўнай Анашка, Уладзімірам Уладзіміравічам Жэндаравым…

Так, цяпер жыццё заслужанай настаўніцы школ рэспублікі Любові Васільеўны Сасноўскай працягваецца ўспамінамі пра любімую працу, былых выхаванцаў-вучняў і калег-настаўнікаў. Такімі жаданымі, але рэдкімі сустрэчамі з імі. І штодзённымі клопатамі пра дом і зусім нявялікія агарод і гаспадарку. Як здарыцца вольная хвілінка, кампанію ёй складае надзейны сябра Філька.

На здымках: Л.В. Сасноўская ў хатнім інтэр'еры; з настаўнікамі і вучнямі 6 класа, дзе Любоў Васільеўна была класным кіраўніком (яна ў першым радзе ў цэнтры).

Леанід МАТЭЛЕНАК.  



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 612
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 410
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 558
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 576
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 906
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта