Конкурс «Кветкі Міёршчыны» праходзіць па 1 верасня

 Конкурс пад назвай«Кветкі Міёршчыны» на найлепшае афармленне клумбы праходзіць па 1 верасня сярод прафсаюзных калектываў Міёршчыны. Арганізатар – раённае аб’яднанне прафсаюзаў, мэта – эстэтычнае афармленне тэрыторый сваіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Прафсаюзы ў сваіх падведамных пярвічках ацэньваюць агульныя ўражанні ад цэласнасці кветкавай кампазіцыі, арыгінальнасць падыходаў у дызайнерскім рашэнні, эстэтычную прывабнасць, мастацкае афармленне, гармонію колеравых спалучэнняў, неперарыўнасць красавання раслін і адбіраюць па адным пераможцы сярод арганізацый галіны. Узнагародзяць іх за кошт адпаведнай раённай арганізацыі на экалагічным свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».

Даведкі па нумарах 5 19 86, +375 (29) 590 06 03. 

Кацярына Рынкевіч.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.