Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 11 кастрычніка ў рэспубліцы праводзіцца добраахвотная акцыя "Чысты лес". Яго мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва адносіцца да зялёных насаджэнняў, бо па-ранейшаму вострай застаецца праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў у лясах, абапал дарог, навокал населеных пунктаў, садоўніцкіх таварыстваў, ля аўтастаянак і месц адпачынку.
Акцыя заклікана аб'яднаць намаганні нераўнадушных да лесу людзей, каб кожны змог зрабіць свой уклад у навядзенне парадку ў навакольным асяроддзі.
Іван РУНДА, начальнік
раённай інспекцыі прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
*****
Акцыя праводзіцца ў падтрымку Года беражлівасці і мае дэвіз "Захоўваючы лес, мы захоўваем будучыню". Запрашаем удзельнічаць ў ёй усіх нераўнадушных людзей. ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" гатова прыняць добраахвотнікаў, якія маюць імкненне ўнесці свой уклад у навядзенне парадку ў лесе.
Адміністрацыя лясгаса звяртаецца да школьнікаў і дарослых з заклікам прыняць актыўны ўдзел у акцыі "Чысты лес". Пра яе правядзенне даведаецеся ў бліжэйшым лясніцтве ці ў лясгасе па тэл. 3-72-64, 3-78-86.