Третье место в области

На калегіі Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, якая прайшла 8 лютага, падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнай дзейнасці, узнагароджаны пераможцы. У ліку лепшых адзначаны і Дзісенскі лясгас, які заняў ў абласным спаборніцтве трэцяе месца. Поспеху спрыяла руплівая, а галоўнае — выніковая праца работнікаў мясцовых лясніцтваў, што і забяспечыла высокія паказчыкі.

 

Аб’ём вытворчасці прадукцыі ў фактычных цэнах да папярэдняга года склаў у Дзісенскім лясгасе 160,2% (у супаставімых — 114,5%), рэнтабельнасць — 27,9%. Забяспечана выручка ад рэалізацыі ў 12401 млн. руб.

 

Асноўны від рэалізуемай прадукцыі — лес кругляк, які пастаўляецца не толькі на ўнутраны рынак, але і за мяжу. Ад экспарту атрымалі 1178,5 тыс. долараў.

Выкананы значныя аб’ёмы нарыхтоўкі дроў, у тым ліку для гарпаліўзбыту — 7242 метраў кубічных, школ — 1392, ЖКГ — 1406. Вытворчасць шчапы тэхналагічнай склала12990 м куб. Назапашана прадукцыі пабочнага карыстання (ягад, соку, грыбоў і інш.) на 80,9 млн. руб. Паляўнічая гаспадарка прынесла даход у 219 млн. руб. Ад эксплуатацыі паляўнічых домікаў займелі 46 млн. руб., ад замежнага турызму — 96 мільёнаў.

А. СТАВІНСКІ,

старшыня прафкамітэта

Дзісенскага лясгаса.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.