"Час стаць заўважным!" Пад такім дэвізам 17 кастрычніка стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя, скіраваная на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў і папулярызацыю выкарыстання святлоадбівальных элементаў.
Супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС узмацнілі кантроль за выкананнем правіл дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі, асабліва ў цёмны час сутак. Запланаваны выступленні ў працоўных калектывах і навучальных установах на тэму неабходнасці выкарыстання флікераў і святлоадбівальных камізэлек.