На приёме в министерстве

На приёме в министерстве Напярэдадні Сусветнага дня сельскіх жанчын, а яго адзначалі ў чацвер, 15 кастрычніка, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання краіны Леанід Заяц асабіста павіншаваў сяльчанак, якія ўносяць асаблівы ўклад у развіццё аграрнага сектара Беларусі. Міёршчыну на прыёме ў міністэрстве прадстаўляла дырэктар ААТ "Мерыца" А.Б. Лаўрыновіч. 

 

 

—Вядома, такая ўвага вельмі ўразіла і вельмі да многага абавязвае,—адзначыла Алена Браніславаўна для раённай газеты—А з Віцебшчыны яшчэ былі дзве прадстаўніцы з Лепельскага раёна і адна з Глыбоцкага. Усе сцвердзіліся ў жыцці, маюць сем'і, выхоўваюць дзяцей і пры гэтым паспяхова працуюць на вытворчасці. Прыемна было атрымліваць Ганаровую грамату з рук міністра. Вось і я паставіла на ногі дзвюх дочак, а сама працягваю вучобу завочна на пятым курсе Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Асвойваць тэорыю дапамагае практыка ў сваёй гаспадарцы.
Як бачым, гэта пацвярджэнне слоў міністра, які адзначаў, што любая справа, за якую бяруцца нашы жанчыны, будзе зроблена добрасумленна. І тое, што робяць сяльчанкі для нашай краіны, цяжка пераацаніць. На іх плячах не толькі трымаюцца фермы і гаспадаркі, яны надзейна забяспечваюць сямейныя тылы—выхоўваюць дзяцей, падтрымліваюць цяпло адносін у сем'ях.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

—Вядома, такая ўвага вельмі ўразіла і вельмі да многага абавязвае,—адзначыла Алена Браніславаўна для раённай газеты—А з Віцебшчыны яшчэ былі дзве прадстаўніцы з Лепельскага раёна і адна з Глыбоцкага. Усе сцвердзіліся ў жыцці, маюць сем'і, выхоўваюць дзяцей і пры гэтым паспяхова працуюць на вытворчасці. Прыемна было атрымліваць Ганаровую грамату з рук міністра. Вось і я паставіла на ногі дзвюх дочак, а сама працягваю вучобу завочна на пятым курсе Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Асвойваць тэорыю дапамагае практыка ў сваёй гаспадарцы.Як бачым, гэта пацвярджэнне слоў міністра, які адзначаў, што любая справа, за якую бяруцца нашы жанчыны, будзе зроблена добрасумленна. І тое, што робяць сяльчанкі для нашай краіны, цяжка пераацаніць. На іх плячах не толькі трымаюцца фермы і гаспадаркі, яны надзейна забяспечваюць сямейныя тылы—выхоўваюць дзяцей, падтрымліваюць цяпло адносін у сем'ях.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.