Авторизация
 

Акцыя "Маленькі пасажыр - вялікая адказнасць"

  «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» Пад такім дэвізам з 18 жніўня пачынаецца рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ па кантролі за бяспечнай перавозкай дзяцей.

Штогод у жніўні ўзрастае колькасць ДТЗ з удзелам непаўналетніх пасажыраў. Гэта абумоўлена масавай перавозкай дзяцей з месцаў адпачынку і аздараўлення.

Інспектары ДАІ нагадаюць кіроўцам пра рамяні бяспекі і спецыяльныя ўтрымлівальныя прыстасаванні. Раскажуць аб прычынах і наступствах траўматызму дзяцей-пасажыраў. Будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем правіл перавозкі дзяцей і хуткасных рэжымаў.
Акрамя таго перад пачаткам навучальнага года ДАІ праверыць стан школьных аўтобусаў і бяспечнасць іх маршрутаў. Пракантралюе выпраўленне недахопаў на вулічна-дарожнай сетцы паблізу ўстаноў адукацыі.


Прадоўжыцца акцыя да 24 жніўня.
Сёлета за сем месяцаў на дарогах краіны ў ДТЗ загінулі дзевяць і атрымалі траўмы 76 дзяцей-пасажыраў. У 40 % выпадкаў іх перавозілі з парушэннем правіл.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта