Рэспубліканская дэкада "Дзяржтэхагляд" праходзіць з 20 па 30 лістапада. Сумесныя рэйды праводзяць супрацоўнікі аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС, УП "Белтэхагляд", транспартнай інспекцыі. Узмоцнены кантроль за тэхнічным станам аўтамабіляў.
Асноўная мэта акцыі — нагадаць кіроўцам пра своечасовае праходжанне тэхагляду і неабходнасць падтрымліваць транспарт у спраўным стане. У першую чаргу звяртаецца ўвага на аўтамабілі без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле.
Парушальнікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА,
старшы дзяржаўтаінспектар
аддзялення ДАІ РАУС,
Валерый ВЕРАШЧАКА,
інжынер УП "Белтэхагляд".