Дзве падзякі за добрасумленную працу ўручаны старшыні раённай арганізацыі “Чырвоны Крыж”, інструктару-валеёлагу Ганне Віктараўне Лісковай. У Віцебску праходзіла выніковая справаздачна-выбарная канферэнцыя, на якой за шматгадовую добрасумленную работу, прасоўванне ідэй гуманнасці і каштоўнасцяў, быў адзначаны наш актыўны дзеяч Ганна Віктараўна. Крыху пазней удзячны ліст ёй уручыла выконваючая абавязкі першага сакратара ГА РК БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур за актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў абласной маладзёжнай арганізацыі ў рамках кампаніі па выбарах Прэзідэнта РБ.