Ипостаси земляка Франца Сивко из Витебска

Ипостаси земляка Франца Сивко из ВитебскаШто ўяўляе сённяшняя айчынная літаратура? Якой яе бачаць моладзь і старэйшае пакаленне? Незалежна ад адказаў заўсёды вядома: каб ведаць—трэба чытаць. 
 
Прыкладна такія думкі засталіся пасля нядаўняе сустрэчы з адметным беларускім празаікам Францам Сіўко. У народным літмузеі ВДУ імя Машэрава сабраліся настаўнікі-філолагі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
 
Франц Іванавіч—ураджэнец Міёршчыны. Вучыўся на філфаку БДУ. Больш за 20 год сумяшчаў літаратуру і выкладанне: настаўнічаў, 10 год старшынстваваў у Віцебскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў, сябруе з абласной радай Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Віцебшчыны. 

Дэбютаваў у 1991 годзе з кнігай "З чым прыйдзеш…". Наследуючы вопыт Баршчэўскага, Караткевіча і іншых, напісаў 10 кніг, сярод якіх "Удог", "Дзень бубна", "Выспы". Этапнаю стала ўганараваная прэміяй "Гліняны Вялес" кніга "Плебейскія гульні", у якой тры аповесці: "Цымант", "Дзве вясны дзяцей Прыяпа" і непасрэдна "Плебейскія гульні". Менавіта гэтая кніга на сустрэчы і прэзентавана. 

Загадчык музея, старшы выкладчык кафедры літаратуры ўніверсітэта Ірына Саматой распачала: "Празаік, публіцыст, педагог, журналіст—іпастасі асобы Франца Сіўко. Сёння яго кнігі сапраўды папулярныя ў моладзі і дарослых, бо творы закранаюць важныя айчынныя пытанні, адлюстроўваюць культурна-грамадскія змены роднага народа на пераломных і важных этапах гісторыі". 
Раз-пораз спыняючыся на біяграфіі, госць узгадаў сваё дзяцінства, настаўніцтва і пісьменніцкі выток, успомніў падзеі і выпадкі, што леглі ў аснову апавяданняў, эсэ, прыпавесцяў, пракаментаваў асобныя сюжэты. 

Напрыканцы метадыст інстытута развіцця адукацыі Рыма Бабашка адзначыла: на такіх мерапрыемствах настаўнікі-практыкі далучаюцца да творчай лабараторыі літаратара.
 
Іна ШЫРКЕВІЧ,
студэнтка ВДУ імя П.М. Машэрава. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.