Авторизация
 

Не зарасці пракладзенаму следу. Франц СІЎКО

 Франц Іванавіч Сіўко нарадзіўся 3 мая 1953 года ў вёсцы Вята на Міёршчыне. Дзіцячыя і юнацкія гады правёў у Міжрэччы. Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ у 1975 настаўнічаў у СШ №2 Верхнядзвінска, з 1980-га — у сярэдніх школах Віцебска, працаваў у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыі газеты "Віцебскі рабочы". З 1993 да 1999 выкладаў беларускую мову ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, потым абраны на пасаду сакратара абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.


Сталую літаратурную працу пачаў у 1983 як празаік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993. Першую кнігу "З чым прыйдзеш" выдаў ў 1991. Друкаваўся ў калектыўных зборніках "Дзвіна" (1992, 2000), "Карані" (1994), "Край" (1997). Аўтар кнігі дэтэктыўных аповесцей "Апошняе падарожжа ў краіну ліваў" (1997), цыкла аповесцей і апавяданняў "Боты сіньёра Паскуаліні", казак і апавяданняў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзростаў, шматлікіх літаратурна-мастацкіх публікацый у штотыднёвіках "ЛіМ" і "Наша Ніва", часопісах "Маладосць", "Дзеяслоў", "Полымя", "Беларусь", "Нёман", "Крыніца", канфесійных выданнях "Наша вера", "Дыялог" і іншых.
У ліку яго выданняў кнігі "Удог: Аповесці, апавяданні" (2001), "Бялячык" і "Ягня ахвярнае" (2003), "Асіметрыя" (2005), "Дзень Бубна" (2008), "Выспы" (2011),"Эдэм" (2014).


На працягу шэрагу гадоў — член гарадской і абласной радаў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Аўтар метадычнай распрацоўкі для студэнтаў "Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы" (1997). Ён — лаўрэат рэгіянальнай літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча.
У творчасці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, даследуе асаблівасці ментальнасці беларускага грамадства на пераломных гістарычных этапах, у дэтэктывах раскрывае магчымасці выкарыстання моўных сродкаў, у прыватнасці, дыялектызмаў, у крыміналістыцы.
Жыве ў Віцебску, часта наведвае родныя мясціны.

ЗНАК НА НЕБЕ

Апавяданне

Хлопчык Міша вельмі баяўся дажджу. Абы ўбачыў дзе на небе аблачынку, так і бяжыць у хату хавацца. Усё яму здавалася, што дождж нешта кепскае з сабою нясе.
Вось аднаго разу сядзяць яны з маці на прызбе, леташні боб у міску перабіраюць. Раптам бачаць: цёмная хмара з-за лесу на вёску сунецца.


— Ой, мамачка, якая яна злосная! — кажа Міша. — Хадзем хутчэй ў хату.
— Яна не злосная, — смяецца маці.
— Дык чаму ж тады пыхкае-грыміць? — пытаецца Міша.
— А таму, што цяжка ёй. Бо яна ж ваду нясе. З вады дождж зробіцца. А ён усім патрэбен: і людзям, і раслінам, і жывёле. Без дажджу анічога не вырасце на зямлі.
— А калі ён залье зямлю? І мы ўтопімся…
— Не залье, сынок, — кажа маці. — Дождж разумны, ён ведае, калі яму трэба спыніцца. Ён сам сабе знак падасць і спыніцца.
— Які ж гэта знак?
— А вось пабачыш.
Тым часам хмара насунулася зусім блізка. Грымнуў гром, і першыя кроплі пагрозліва забарабанілі па зямлі.
Міша з маці ўбеглі ў хату, селі на покуці, сядзяць. Тут маланка як блісне, гром як загрыміць! Ажно ўвушшу ў Мішы затрымцела.

— Які страшны дождж, мамачка!
— То не проста дождж, сынок, -- кажа маці. — То навальніца. Яна заўсёды з маланкаю і перуном поруч ходзіць.
— А адкуль бяруцца пярун і маланка?
— Аблокі на небе сутыкаюцца, вось з гэтага грукат і святло атрымліваюцца.


— А памятаеш — маланкі смалілі? — не супакойваецца Міша. — А перуна не было. Чаму так?
— То, напэўна, у канцы жніўня было, у пару арабінавых начэй. Але то не маланка была, сынок, а бліскавіца. Яна, сапраўды, з перуном не сябруе. Бо пярун неспакойны, грымлівы такі. А яна стомленая на згоне лета. Ёй адпачыць хочацца.
Нарэшце навальніца пачала пакрысе аціхаць. Аддалілася грымоцце, не стала бачна маланак. Мама падышла да акна, адчыніла яго.
— Ай, як хораша! — сказала, удыхаючы свежае паветра. — А вунь і знак.


— Я хачу таксама паглядзець! — кінуўся да акна Міша. — Ой, дык я ж яго ведаю: то вясёлка. Гэта яе дождж пасылае, каб у пару спыніцца і не заліць усю зямлю. Ну, яна такая прыгожая, што яе нельга не заўважыць. А значыць, няма чаго баяцца.
З таго дня Міша перастаў баяцца дажджу.

(З кнігі Франца Сіўко "Бялячык").

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 988
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 697
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта