Мария Веркович из деревни Лебедево Перебродского сельсовета — мать-героиня
gazeta 19-10-2016, 11:30 0 Грамадства

Калі магла, пастаянна наведвала капліцу ў Дзедзіне, Ідолтаўскі касцёл, цяпер кленчу перад абразамі дома. І дзяцей да Бога прывучала… У савецкі час веру ганьбілі. А я ніколі ў школе не хавала: зробім дома з малымі ўрокі і падзякуем Богу за спрыянне. Тады настаўніца з мяне смяялася і папракала, а цяпер абдымае ў царкве і прыгаворвае: "Марыя, якая Вы малайчына!"
Марыя Іванаўна ВЯРКОВІЧ з вёскі Лебедзева Перабродскага сельсавета—маці-гераіня, выгадавала 12 дзяцей. Прадоўжылі род 19 унукаў і 12 праўнукаў. У свае 91 год жанчына амаль ні на што не скардзіцца. Дроў поўна, іх нарыхтоўвае сын. Грошай хапае, памяць добрая і галава моцная.

Некаторыя атабарыліся паблізу ў сяле, Міёрах. Многія ў Латвіі. Двое ў Даўгаўпілсе, трое ў Рызе, па дачцэ—у Лепаі і Рэзэкнэ. Рэгулярна прыязджаюць, абавязкова на Каляды. Муж Аляксандр Вайцехавіч памёр 26 гадоў таму. Быў значна старэйшым за жонку, не дажыў без года да 80-ці.
—Мы абодва з Лебедзева. Спрадвечныя тут…Муж жыў па суседстве. Навошта далёка шукаць? Прыглядзеліся адно да аднаго, у 1944-м ажаніліся. Рознае бывала: і выпіваў, аднойчы ўдарыў, што ў бальніцу трапіла. Але ўсё даравала. Ставала і добрага. Як мог, так стараўся. Рукасты, умелы. Маці маю дагадаваў. Думала, закапрызнічае браць у хату пажылога хворага чалавека, бо свая сям'я вялікая. Дагледзець было каму. "Лезь, матка, на печ,"—закамандаваў. Мама ўжо мяне сярод дзяцей дрэнна пазнавала, баялася не згубіць.
Марыя Іванаўна разважае: "Старасць не радасць. Хачу заставацца гаспадыняй самой сабе, хадзіць на сваіх нагах. Дзякую Богу, што беражэ. Нядаўна звалілася з ганка, але ўстала і пайшла. Галава круціцца, таблеткі ем штодзень жменямі. Усё баліць... Штовечар прызвычаілася націрацца адэкалонам, ён сагравае".

—Ад світанку да змяркання так заходзішся, абы прылегчы. Зараз ноч як год. Пазяхаю, а заснуць не магу. Малюся, тады кладуся. Добра, што святло ёсць. З ім чалавек—пан. У маладосці лямпу з ліхтаром пад бок—і пралі, ткалі. У сучасным свеце, як цары, жывём. Аўталаўка прывозіць любыя ласункі. Раней на Вя-лікдзень такога не елі, што цяпер кожны дзень. Галоўнае— мір. Памятаю Вялікую Айчынную, галечу.
—Мужчын забралі на фронт. Адмова лічылася дэзерцірствам і каралася 173 артыкулам,—цытуе па памяці субяседніца.

Штогод маці-гераіню запрашаць у райцэнтр на ўрачыстасць шанавання да Дня маці. Пакуль дазваляла здароўе, ездзіла. Зараз аддае перавагу дамашняму спакою, малітве і думкам пра родных.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.