Напярэдадні Новага года многія неабыякавыя людзі дораць часцінку сваёй дабрыні іншым: займаюцца дабрачыннасцю. І дзякуючы гэтаму здараюцца прыемныя падзеі. Сёлета пад Новы год ДУА "Новапагосцкая дзіцячы сад - сярэдняя школа" ад кіраўніка УП ЖКГ Міёрскага раёна Уладзіміра Іванавіча Мяцеліцы атрымала важкую матэрыяльную дапамогу.
За спонсарскія сродкі набылі тэхнічнае абсталяванне і папоўнілі прадметна-развіццёвы асяродак рознаўзроўневай дашкольнай групы інтэграванага навучання і выхавання.
Калектыў работнікаў і вучняў установы адукацыі шчыра дзякуе за такую падтрымку.
Адміністрацыя
ДУА "Новапагосцкая ДС-СШ".
На здымках: дзеці з дашкольнай групы інтэграванага навучання