У панядзелак, 2 верасня, звяртайцеся да намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Наталлі Славаўны ШАЛАМАЕВАЙ. З 12 да 13 гадзін па нумары 8(0214) 42 09 55 яна пракансультуе па вылічэнні і ўплаце падатку на дабаўленую вартасць.
У аўторак, 3 верасня, дырэктар Міёрскага філіяла Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблпаліва” Сяргей Мікалаевіч КРУК адкажа на пытанні па забеспячэнні цвёрдымі відамі паліва. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін па нумары 4 19 68.