"Прямые линии", сессия районного Совета и субботник — всё на неделе
gazeta 12-03-2019, 11:57 719 Афіцыйна
У сераду, 13 сакавіка, выслухае старшыня Перабродскага сельскага выканаўчага камітэта Віктар Мікалаевіч ДЗЕРАВЯНЧЫК. Тэлефануйце 5 38 31 з 10 да 11 гадзін.
***
У сераду, 13 сакавіка, звяртайцеся да галоўнага санітарнага ўрача раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіны Валер’еўны ФЕДУКОВІЧ. Тэлефануйце з 8 да 11 гадзін на нумар 4 13 57.
***
Заўтра, 13 сакавіка, ля тэлефона 4 15 98 дзяжурыць начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Пятровіч РУНДО. З 9.00 да 10.00 ён патлумачыць асаблівасці выдалення драўніна- хмызняковай расліннасці і іншыя пытанні экалогіі.
***
У чацвер, 14 сакавіка, намеснік начальніка Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Анатольевіч ЖУРАЎСКІ правядзе выязны прыём грамадзян. Звяртайцеся з 11 да 13 гадзін у Міёрскі райвыканкам (вул. Дзяржынскага, 17). У гэты ж час ён адкажа на пытанні прыродаахоўнай тэматыкі па нумары 4 97 50.
***
У суботу, 16 сакавіка, начальнік Полацкага пагранічнага атрада палкоўнік Павел Мікалаевіч ХАРЧАНКА растлумачыць пытанні адносна дзейнасці пагранатрада. Тэлефануйце з 9 да 12 гадзін на нумар 8(0214) 43 20 87.
***
16 сакавіка "прамую лінію" з жыхарамі вобласці правядзе ўпраўляючы справамі Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Уладзіміравіч Сысоеў. Адкажа на вашы пытанні па нумары 8-0212-22 22 22.
***
У суботу, 16 сакавіка, з 9 да 12 гадзін на пытанні жыхароў Міёршчыны адкажа старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Мікалаеўна БАНІФАТАВА. Тэлефануйце на нумар 4 14 45.
***
Сесія раённага Савета
У пятніцу, 15 сакавіка, у зале пасяджэнняў райвыканкама адбудзецца чарговая сесія Міёрскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Асноўнае пытанне, з вынесеных на парадак дня, — “Аб ходзе рэалізацыі Дэкрэта ад 23 лістапада 2017 года №7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”.
Пачатак работы ў 10.00.
***
16 сакавіка — суботнік. Для выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні Міёр і Дзісны, сельскіх населеных пунктаў райвыканкам прыняў рашэнне правесці раённы суботнік.
Заробленыя сродкі неабходна пералічыць з 18 сакавіка на працягу месяца на разліковы рахунак Міёрскага раённага выканаўчага камітэта №ВY42AKBB36413210000512100000 у ЦБП №213 філіяла №216 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» г. Полацка, БІК AKBBBY21216, УНП 300071397, прызначэнне плацяжу — «сродкі раённага суботніка».
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.