Акция "Сделаем-2016"

Акция "Сделаем-2016"З 2013 года ў Беларусі праходзіць міжнародная акцыя "Зробім". Летась яна ахапіла 24 гарады пры колькасці ўдзельнікаў больш за тысячу чалавек. Асноўная мэта мерапрыемства—далучыць жыхароў рэспублікі да ўборкі несанкцыянаваных звалак смецця ў лясах, паблізу вадаёмаў, у розных цяжкадаступных месцах.
 
І наогул, увага да праблемы адходаў у нас павялічваецца. Звалак не павінна быць у любых пасадках, асабліва ў лесапаркавых, і жылых зонах. У месцах, дзе яны рэгулярна і ў значнай колькасці ўтвараюцца, можна ўстанавіць кантэйнеры.
Уносьце прапановы! Важна кожнаму выпрацаваць звычку не проста выносіць бытавое смецце толькі ў кантэйнер, але і адсартаваць яго, каб размясціць у адпаведную спецыяльную ёмістасць.

Сёлетняя акцыя "Зробім" намечана на красавік, а фінал яе запланаваны на 9 кастрычніка. Запрашаем усіх да ўдзелу: жыць у чысціні не толькі прыемна, але і здарова.
Іван РУНДА, начальнік раённай
інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы 
навакольнага асяроддзя. 



0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.