Наталья Кочанова проверила выполнение поручений Президента в Витебской области

 Рабочая паездка старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай на Віцебшчыну прайшла згодна з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках нарады аб мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці і сітуацыі з гібеллю буйной рагатай жывёлы ў краіне.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала шэраг гаспадарак у Докшыцкім і Лепельскім раёнах, дзе азнаёмілася з дзейнасцю малочнатаварных комплексаў і ферм, вывучыла ўмовы працы работнікаў, утрымання жывёлы, а таксама матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнне сельгаспрадпрыемстваў. Да некаторых з іх ёсць пытанні.

На Лепельшчыне старшыня Савета Рэспублікі наведала ААТ «Лепельаграсэрвіс», дзе пагутарыла з механізатарамі, пацікавілася ўмовамі працы і заробкам. Падчас агляду тэрыторыі звярнула ўвагу на неабходнасць навядзення парадку як на вуліцы, так і ўнутры памяшкання.

На наступнай кропцы – малочнатаварнай ферме «Лядна» ўзнялі пытанне неабходнасці будаўніцтва новага комплексу. Пры гэтым самастойна ўзводзяць прафілакторый для цялят. Утрыманню маладняку сёння надаецца пільная ўвага. У сельгаспрадпрыемстве «Лепельскае» спікер адзначыла як станоўчыя моманты, у ліку якіх сучасныя домікі для цялят, так і праблемныя. Неабходна ўзводзіць новыя цялятнікі.

– Не будзе парадку – не будзе вытворчасці. Парадак павінен быць ва ўсім – ад умоў для людзей да забеспячэння тэхнікай і ўкаранення сучасных стандартаў у жывёлагадоўлі, – адзначыла Наталля Качанава.

У завяршэнні рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з кіраўнікамі сельскіх Саветаў Докшыцкага і Лепельскага раёнаў і падкрэсліла, што гэта не апошні візіт у паўночны рэгіён. Рабіць іх будзе без папярэджання, каб убачыць аб’ектыўную карціну.

– Мяркую, вы ўважліва слухалі, што гаварыў наш Прэзідэнт на нарадзе. Задачы, якія паставіў Аляксандр Рыгоравіч па развіцці Віцебскай вобласці, павінны быць рэалізаваны ў самыя кароткія тэрміны. Кіраўнік дзяржавы даручыў да 7 лістапада навесці парадак, гэта перш за ўсё мае дачыненне да малочнатаварных комплексаў і стварэння ўмоў для ўтрымання цялят. Да 1 студзеня Прэзідэнт сказаў, усё павінна быць «вылізана». Мы з вамі і раней, неаднаразова сустракаючыся, дамаўляліся, што ў Год добраўпарадкавання навядзём паўсюль парадак. І вы, калегі, павінны вельмі сур’ёзна ўключыцца ў гэтую работу, – заўважыла спікер Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава адзначыла, што па некаторых прадпрыемствах застаюцца пытанні, і іх неабходна вырашыць. Падкрэсліла, што Віцебшчына для яе не чужая – тут шмат гадоў пражыла, працавала і чула тыя задачы, якія ставіліся раней старшынямі аблвыканкамаў. Меркавала, што тут ужо выпрацавалі ўсю сістэму – малочнатаварных комплексаў і ферм, аднак гэта не так. У некаторых вытворчыя паказчыкі нядрэнныя, а вакол беспарадак. Так быць не павінна.

Наталля Качанава нагадала, што да 1 студзеня Прэзідэнт паставіў задачу закрыць усе пытанні з гандлем на сяле. І пастаянны маніторынг аб’ектаў гандлю і ўстаноў аховы здароўя павінен працягвацца.

Па матэрыялах друку.

0 комментариев

Добавить комментарий