У суботу, 23 снежня, ля тэлефона 5 15 21 дзяжурыць першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іван Уладзіміравіч ЮРАШАК. Звяртайцеся з 9 да 12 гадзін.
***
У чацвер, 21 снежня, на сувязі намеснік начальніка РАНС Павел Алегавіч Бурак. Адкажа на пытанні наконт паступлення ва ўстановы адукацыі сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама прыёму на службу ў органы і падраздзяленні МНС. Тэлефануйце з 9.00 да 13.00 на нумар 5 95 78.
***
21 снежня звяртайцеся да галоўнага санітарнага ўрача раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіны Валер’еўны ФЕДУКОВІЧ. Тэлефануйце з 8 да 11 гадзін на нумар 5 19 77.
***
У пятніцу, 22 снежня, з 10 да 11 гадзін ля тэлефона 5 18 62 дзяжурыць начальнік аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Андрэй Валянцінавіч РЫНКЕВІЧ.