Месячнік

Сёлета за 9 месяцаў у раёне здарылася 35 пажараў, загінулі 5 чалавек. У мінулым годзе лічбы былі такія ж. Урон склаў 596 млн. руб. Знішчана 5 пабудоў, 3 тоны грубых кармоў, 1 адзінка тэхнікі. 37 пабудоў пашкоджана.

Асноўныя прычыны пажараў — парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры ўстройстве і эксплуатацыі пячнога ацяплення і эксплуатацыі электраабсталявання і электраправодкі, неасцярожнае абыходжанне з агнём, дзіцячае свавольства і шэраг іншых прычын.

 

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх  на працягу кастрычніка ў раёне праходзіць месячнік па навучанню людзей мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці. Асабовы склад МНС, аглядавыя камісіі з пазаштатнымі пажарнымі фарміраваннямі праводзяць пажарна-тэхнічнае абследаванне хат адзінокіх састарэлых, інвалідаў, мнагадзетных і нядобранадзейных сем’яў. Па яго выніках будуць унесены прапановы органам мясцовага самакіравання, гаспадарання па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

 

Надзяляецца вялікая ўвага прафілактыцы пажараў ад дзіцячага свавольства з агнём. У першыя дні заняткаў ва ўсіх школах раёна праведзены тыдзень бяспекі.

П. БУРАК,

інспектар Міёрскага РАНС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.