Ищем новые имена

Ищем новые имена 28 лютага ў 10.00 у раённым Доме культуры пройдзе Міёрскі раённы этап рэспубліканскага вакальнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі". Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года, якія з'яўляюцца членамі пярвічных прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў.

 

Кожны, хто жадае заявіць пра сябе, павінен падрыхтаваць адну песню, якая найбольш ярка раскрывае яго выканальніцкія магчымасці і сцэнічны вобраз. Кампазіцыя можа быць выканана пад фанаграму мінус 1 або акапэльна, працягласць — не больш за 4 хвіліны. Характар абраных твораў разнажанравы — эстрадны, народны, акадэмічны і інш.
Тры пераможцы агляду-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі і пазней выступяць на абласным этапе.
Запрашаем маладых людзей прыняць удзел у вакальным конкурсе "Новыя імёны Беларусі", а для ўсіх жадаючых завітаць на канцэрт — уваход свабодны.

 

Аляксандр БАРЭЙКА,
старшыня аргкамітэта конкурсу.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.