Вадзіцелі для арміі

У рамках падрыхтоўкі спецыялістаў для службы ва Узброеных Сілах раённы ваенны камісарыят набірае юнакоў прызыўнога ўзросту ў навучальныя ўстановы ДТСААФ Наваполацка і Лепеля для падрыхтоўкі вадзіцеляў аўтамабіляў катэгорыі “В” і “С”. Хлопцы павінны належыць чарговаму прызыву на тэрміновую ваенную службу і быць гатовымі для яе па стану здароўя, не мець права на адтэрміноўку. Вядома, прэтэндэнт павінен станоўча характарызавацца па месцу вучобы ці работы, не мець судзімасцяў, нават прывадаў у міліцыю.

Тэарэтычныя і практычныя заняткі будуць праводзіцца штодзённа з панядзелка па пятніцу вечарамі на працягу 4,5 месяца з 10-20 жніўня да першай дэкады студзеня 2011 года. Пасля—абавязковая адпраўка ў воінскія часці. ЧУП “Лепельская аўташкола” можа прадаставіць жыллё на час вучобы за наяўны разлік, астатнія аўташколы жыллё не прадастаўляюць. Навучанне за кошт Міністэрства абароны.
Даведкі па тэл. 4-10-59, 4-14-34.

А. АКІМАЎ, начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.