Условия работы проверят перед весенне-полевыми работами

 15 сакавіка ў Беларусі стартаваў месячнік грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Галоўны тэхнічны інспектар працы ФПБ Аляксандр Зайцаў адзначыў, што тэхнічныя інспектары надаюць асаблівую ўвагу забеспячэнню работнікаў, якія заняты на вясенне-палявых работах, належнымі санітарна-бытавымі ўмовамі і гарачым харчаваннем.

Прафсаюзныя інспектары вывучаць шэраг пытанняў аховы працы. Правераць правядзенне інструктажоў і медыцынскіх аглядаў вадзіцеляў і механізатараў. Прасочаць, ці эксплуатуюць машыны, трактары і агрэгаты, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі або не прайшлі тэхагляд. Звернуць увагу на забеспячэнне тых, хто працуе з пестыцыдамі, медыцынскімі аптэчкамі.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр БАРЭЙКА,

старшыня раённага

аб'яднання прафсаюзаў.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.