Авторизация
 

Саперніцтва паскарае працэс

З мэтай аказання максімальнага садзеяння ў правядзенні ўборкі ўраджаю ў аптымальныя тэрміны, забеспячэння высокай прадукцыйнасці працы і якасці работ прэзідыўм раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК 16 ліпеня прыняў Пастанову "Аб задачах прафсаюзных арганізацый па ўдзеле ў падрыхтоўцы і правядзенні ўборачнай кампаніі", адпаведна якой распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па арганізацыі ўборачных работ, стварэнні належных умоў для працы людзей, арганізацыі  спаборніцтва сярод механізатараў, вадзіцеляў і рабочых зернесушылак, кантролі за захаваннем патрабаванняў па ахове працы. Прадугледжана ўзнагароджанне райкамам прафсаюза і прафкамамі пярвічных арганізацый перадавікоў вытворчасці пісьмамі-падзякамі, грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі і сувенірамі коштам да 2-х базавых велічынь.

 

Перад прафкамамі пярвічных арганізацый сельгаспрадпрыемстваў пастаўлена задача сумесна з гаспадарчымі органамі распрацаваць умовы аплаты працы і прэміравання работнікаў, дадатковыя меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання, падрабязна пазнаёміць з імі калектывы, звярнуць пры гэтым асаблівую ўвагу на важнасць захавання  працоўнай дысцыпліны і правілаў бяспекі. Штодзённа будуць падводзіцца вынікі работы камбайнераў і вадзіцеляў на адвозцы збожжа і размяшчацца ў кожнай сельгасарганізацыі на інфармацыйных стэндах прафсаюзных органаў, на экранах ходу работ. З дапамогай розных сродкаў інфармавання плануецца асвятляць перадавы вопыт, адзначаць лепшых. З пачатку масавага жніва ў райкам прафсаюза будзе прадастаўляцца з усіх гаспадарак раёна інфармацыя аб ходзе працоўнага саперніцтва (па панядзелках, чацвяргах і пятніцах). У раённай газеце заснавана "Дошка гонару", на якую будуць заносіцца прозвішчы лідараў жніва.

 

Ф. ВІШНЕЎСКІ,

старшыня РК прафсаюза

работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта