Авторизация
 

У дарогі, што вядзе да хутара Пагнойкі, з'явіцца гаспадар

458

 Слотнае студзеньскае надвор’е сцірае сляды нядаўніх снежаньскіх снегападаў, што адным прынеслі радасць, а другім – турботы. У № 97 за 13 снежня 2022 года «Міёрскія навіны» пісалі пра хутар Пагнойкі ў Новапагосцкім сельсавеце, дзе пражывае адна сям’я і шлях куды быў занесены снегам. Дарогу тады расчысцілі, аднак пытанне наконт яе абслугоўвання засталося адкрытым.

 

Дарогу да хутара Пагнойкі расчысціла тэхніка філіяла ДРБУ № 203. Пасля публікацыі рэдакцыя накіравала ў дарожную службу зварот, дзе прасіла патлумачыць, з якой перыядычнасцю далей будуць расчышчаць шлях да гэтага месцейка. Нам адказалі, што дарога да хутара Пагнойкі не знаходзіцца на балансе філіяла.


Наступным крокам у вырашэнні пытання стала пісьмо рэдакцыі ў райвыканкам. Акрэслілі праблему: дарога застаецца без гаспадара. Атрымалі адказ:

«У цяперашні час райвыканкамам праводзіцца інвентарызацыя вуліц населеных пунктаў з мэтай выяўлення безгаспадарчых аб’ектаў вулічна-дарожнай сеткі і вызначэння спецыялізаванай арганізацыі для перадачы дадзеных аб’ектаў у гаспадарчае вядзенне і належнае абслугоўванне ў далейшым».


Падрыхтавала Кацярына Рынкевіч.

Фота для ілюстраціі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта