Деревня Попки в снежном плену

 – Два тыдні да нас аўтамагазін не прыязджае. Хлеба няма. Да магазіна ў Павяцці пяць кіламетраў. Пажылым людзям не дайсці, – расказвае пенсіянерка з вёскі Папкі і з роспаччу пытаецца: – Калі ўжо да нас дарогу як належыць расчысцяць?! У дарожную службу звярталіся. Кажуць, тэхнікі не хапае. Мы ўжо не ведаем, што рабіць і куды яшчэ тэлефанаваць.


Са слоў Зінаіды Чаславаўны, тыдні два таму дарогу да Папкоў расчысцілі. Аднак для аўтамагазіна гэты шлях аказаўся праблемным: выцягвалі трактарам. Пасля таго ні тэхнікі дарожнай службы, ні магазіна на колах у вёсачцы больш не бачылі.

Для мясцовых пенсіянераў аўталаўка – адзіная гандлёвая кропка, дзе набываюць прадукты.


– Мне дапамагчы няма каму. Дзеці далёка, прыязджаюць рэдка. Таму даводзіцца самой пра сябе клапаціцца. А за пакупкамі цяпер няма куды схадзіць, – гаворыць Зінаіда Чаславаўна.


Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі начальніка філіяла ДРБУ № 203 Руслана Смірнова.

– Нашы работнікі штодня заняты на расчыстцы дарог раёна. Аднак па аб’ектыўных прычынах не можам паспяваць паўсюль, – заўважае Руслан Уладзіміравіч. – Да прыкладу, днямі грэйдар скіраваўся ў павяцкім накірунку, аднак зламаўся і вярнуўся на рамонт. Дарогу на Папкі расчысцім. Дакладную дату не назаву, бо не ўсё залежыць ад нашых планаў і графікаў, аднак пастараемся справіцца ў бліжэйшы час.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.


P. S.

 Званок з Папкоў паступіў у рэдакцыю ў чацвер, 22 снежня. На наступны дзень Зінаіда Чаславаўна патэлефанавала з радасным паведамленнем: дарогу да вёскі расчысцілі.

0 комментариев

Добавить комментарий