Авторизация
 

Чыстая праўда бруднага падвала

Чыстая праўда бруднага падвала

  У падвал аднаго з пад’ездаў дома № 2 па вуліцы Дзяржынскага не зайсці. Тут гразь, смурод і антысанітарыя. Пад драўляным рашэцістым насцілам, які месцамі даўно згніў, пастаянна застойваюцца каналізацыйныя сцёкі. Спускацца ў падвал жыхарам даводзіцца часта, бо тут размешчаны кладоўкі. Каб дабрацца да іх і не сігануць у чорную жыжку, трэба пільна гля-дзець пад ногі.

 

– Напішыце ў газету пра нашу праблему, – даўно просяць мяне суседзі. – Колькі можна дыхаць гэтымі парамі. Капітальны рамонт дома быў, а зношаныя сеткі не замянілі, іх працяканне не ліквідавалі. 

 

Раніца з водарам каналізацыі

 

Усплыла ў памяці свая трагедыя. Аднойчы раніцай адчыняю дзверы ў прыбіральню, а там – басейн з усяго таго, што пасля сну інтэнсіўна змываюць са сваіх унітазаў жыхары пяці паверхаў майго пад’езда. Убачанае, мякка кажучы, шакіравала. Цяжка было ўцяміць, адкуль гэта ўзялося. Хацелася далёка збегчы, але прыйшлося

экіпіравацца ад смуроду, закасаць рукавы і мужна прыступіць да ўборкі. Тым часам прама са стаяка пад мае гумовыя боты ўсё падалі і падалі свежыя агуркі, памідоры, макароны... «Ды спыніцеся вы, нарэшце», – сварылася я ў думках да прыходу сантэхнікаў. Сцёкі, якія трапілі ў маю кватэру, трэба было вычарпаць і вынесці на вуліцу. Яшчэ месца ўтылізацыі знайсці. А пасля доўга адмывацца і выветрываць памяшканні.

Так, мне не пашанцавала, бо жыву на першым паверсе. Менавіта таму рызыкую адчуць падобны стрэс пры чарговым засарэнні каналізацыйнай сістэмы ў нашым доме.

 

З каго штаны змыла?

 

У чым праблема нашага пад’езда, пытаюся ў дырэктара УП ЖКГ Ігара Войтава.

– Праблема ў жыхарах дома, – упэўнены Ігар Іванавіч. – Па нерастваральных прадметах, якія нашы сантэхнікі выцягваюць з забітай каналізацыі, мы мяркуем пра тое, хто вінаваты ў кожным канкрэтным выпадку. Спраўнасць сетак нельга скідваць з рахункаў, але такая прычына, па якой здараюцца патопы ў падвалах, у вашым доме стаіць на другім месцы. На першым, паўтаруся, бяздумнасць людзей.

У гэтым доме праводзілі тэхнічнае абслугоўванне сетак. Яны яшчэ не зношаны. Аб’ём трубы адпавядае параметрам па тэхнічных умовах. Чаго толькі не даставалі з засмечаных сетак: яблыкі, шкляныя слоікі, нават прасціну і штаны. Часам не можам даць рады, аднойчы нават выразалі частку трубы, каб прабіць ход сцёкам. Не верыце?! Пакажам фотаздымкі.

 

Сабрацца з уборкай

 

Пасля прачысткі каналізацыі па закону камунальнікі павінны адкачаць тое, што працякло, месца прадэзынфіцыраваць спецыяльнымі сродкамі, праветрыць памяшканне. Смуродных басейнаў, іншых нечыстот не павінна заставацца ў падвалах, каб не дапускаць антысанітарыі. Гэта прадугледжана гігіенічнымі патрабаваннямі да ўладкавання, абсталявання і ўтрымання жылых дамоў, –  пацвердзіла галоўны ўрач РЦГЭ Галіна Федуковіч.

Аднак у падвале нашага дома бруд і смурод пануюць пастаянна, само нічога не высыхае і не выпараецца. У выпадку, калі работнікі камунальнай службы не ўбіраюць наступствы аварыі, жыхары маюць права звярнуцца ў РЦГЭ. Яго спецыялісты прыбудуць на месца, сітуацыю прааналізуюць, установяць прычыны бедства. Пад іх кантролем праблемы ліквідоўваюць у мінімальныя тэрміны.

 

Хто крайні?

 

Калі ў доме не ўмеюць ці не хочуць правільна карыстацца каналізацыйнымі сістэмамі, парадак доўга не затрымаецца. Галоўны ўрач РЦГЭ таксама пацвердзіла, што ў нашым райцэнтры прымудраюцца змываць ва ўнітаз і скарынкі ад кавуноў, і сырую бульбу, і падгузнікі. Туалетная папера таксама не ператвараецца ў вадкасць. Пад націскам нерастваральных рэчаў каналізацыйная сістэма, нават новая, лопаецца і сцёкі вырываюцца вонкі.

Як вырашыць праблему, калі шкодзім самі сабе, але шукаем вінаватых і крайніх?

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фото для иллюстрации

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта