Авторизация
 

Пра тое, як памяць шануем

Пра тое, як памяць шануем
Калі гаворым пра адметнасці нашых Міёр, перш-наперш называем набярэжную і касцёл. Затым прыгадваем скульптуру «Жураўліная вернасць», помнік «Дзеці міру – дзецям вайны». Сёлета пералік памятных месцаў дапоўніў абноўлены помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў горада. Між тым далёка не кожны ведае пра скульптуру Святой Ганны з дачкой – Прасвятой Дзевай Марыяй, што знаходзіцца на беразе возера за старымі гарадскімі могілкамі. 

«Беражы яго – і Багародзіца ўратуе цябе»


«…нашы Міёры атрымалі новы аб’ект для турыстаў. На жаль, заўчасная смерць Тамары Іванаўны не дазволіла правесці ўрачыстае асвячэнне скульптуры, але кожны наведвальнік могілак можа памаліцца за спачын душы мецэнаткі, папрасіць заступніцтва ў Багародзіцы за сваіх і чужых памерлых. Месца для малітвы вельмі дапасуе, каб задумацца аб вечным супакоі і хуткаплыннасці зямнога жыцця», – так завяршаецца артыкул пра стварэнне помніка Святой Ганне і Дзеве Марыі на могілках у Міёрах, апублікаваны ў № 11 
газеты «Міёрская даўніна» за 2018 год (выданне савета музеяў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі) і крыху пазней надрукаваны ў «Міёрскіх навінах». У ім краязнаўца Вітольд Ермалёнак распавядае гісторыю стварэння скульптуры, узведзеную на асабістыя сродкі Тамары Ляхавай – жыхаркі Масквы, чыя жыццёвая гісторыя цесна звязана з Міёрамі. 

Разбіраючы архівы сваёй цёці – міёрскай настаўніцы Раісы Сцяпанаўны Ляхавай (Лазарэнка) – Тамара Іванаўна знайшла абразок з выявай Святой Ганны і маленькай Дзевы Марыі. Прыгадаўся цётчын расповяд пра яе сустрэчу на вакзале ў Оршы з незнаёмай жанчынай. 14-гадовую Раісу разам з іншымі маладымі людзьмі збіраліся вывозіць у Германію. Незнаёмка працягнула дзяўчыне абразок са словамі «Беражы яго – і Багародзіца ўратуе цябе». Многія не вярнуліся, а яна ўцалела. Берагла каштоўны падарунак усё жыццё. У найлепшы свет Раіса Іванаўна адышла ў лютым 2013 года. Побач з яе магілай пляменніца вырашыла на ўласныя сродкі стварыць помнік, падобны да выявы на абразку.

Над рэалізацыяй ідэі працавалі скульптар Ганна Інько і архітэктар Валерый Рыбакоў. Работнікі УП ЖКГ на чале з тагачасным кіраўніком Уладзімірам Мяцеліцам добраўпарадкавалі бераг: спілавалі старыя дрэвы, ачысцілі ад смецця, правялі дарогу ад гаспадарчых пабудоў былой раённай бальніцы. Ля помніка паставілі агароджу, зрабілі прыступкі, пляцоўку выклалі пліткай. 
Планавала Тамара Іванаўна прадоўжыць дарожку ўздоўж берага і вывесці да вуліцы Кірава з боку Міёрскага раёна газазабеспячэння. 1 лістапада 2018 года яе зямное жыццё завяршылася. Вечны спачын знайшла на міёрскіх могілках побач з цёцяй і помнікам, якім паспела ўшанаваць светлую памяць сваіх родных. 
Разам з тым скульптура папоўніла пералік адметнасцей нашага гарадка.

Што было, пустазеллем зарасло

Нагодай наведацца да помніка стаў званок у рэдакцыю адной з чытачак. Міярчанка выказала меркаванне, што скульптура размешчана ў месцы, дзе яе мала хто бачыць, між тым вартая таго, каб ёй палюбавацца. 
Зварочваем на дарожку ўздоўж возера. Першае, што займае позірк – парослы кустамі крапівы і чарнобыльніку схіл з боку могілак. Ля берага таксама высокая трава і кустоўе. Па ўсім відаць, гаспадарчай рукі тут не было даўно. Бліжэй да скульптуры разбаўляе зараснікі жаўцізна залатарніку. Інвазіўная расліна прэтэндуе на ролю жывой агароджы ля падножжа помніка. Ад яго да магіл Тамары Ляхавай і яе цёці метраў каля пяці.

Наўрад ці думала Тамара Іванаўна, што праз некалькі гадоў абапал дарожкі да помніка і ля яго вырасце дзікатраўе і сапсуе ўвесь выгляд некалі добраўпарадкаванай тэрыторыі. Няўжо такіх адносін заслужыла мецэнатка, чыімі стараннямі ў райцэнтры на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў з’явілася капліца Святога Аляксандра Неўскага, якую аздобіла аднайменная ікона, з чыёй дапамогай была праве- дзена рэканструкцыя царквы ў Міёрах?!

Кацярына РЫНКЕВІЧ
рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта