Галоўная > Здарэнні > Трагічны люты

Трагічны люты


1-03-2011, 09:00. размясціў: gazeta

У лютым на дарогах Міёршчыны адбыліся тры дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх загінула 6 чалавек, пяцёра з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў медыцынскія ўстановы.

Трагедыя адбылася 24 лютага на дарозе Полацк-Міёры непадалёку ад павароту на заправачную. Сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі "Форд” (вадзіцель Ярмош) і "Фольксваген” (вадзіцель Бунта). Абодва жыхары нашага раёна. Аўтамабіль "Форд” рухаўся з Полацка, пры павароце на Міёры не прапусціў сустрэчны "Фольксваген”. Адбылося сутыкненне.
Тры пасажыры "Форда” загінулі, двое трапілі ў бальніцу. Вельмі горка, што абарвалася жыццё маладой матулі і яе сямідзённай дачушкі, а таксама пасажыркі з першага сядзення. Вадзіцель і яшчэ адзін з пасажыраў (муж і бацька загінуўшых) дастаўлены ў аддзяленне рэанімацыі Міёрскай бальніцы.

Узбуджана крымінальная справа. Што можна сказаць пра гэты выпадак? Кожная аварыя не бывае беспрычыннай. Неасцярожнасць, няўвага, ігнараванне правілаў дарожнага руху і — трагедыя. Памылкі ўдзельнікаў дарожнага руху каштуюць вельмі дорага. Плата — чалавечыя жыцці.

Мікалай ШАМЁНАК,
начальнік ДАІ.

Вярнуцца назад