Галоўная > Здарэнні > Дарожныя знакі выкрадзены на аўтадарозе Р-14 Полацк-Міёры-Браслаў

Дарожныя знакі выкрадзены на аўтадарозе Р-14 Полацк-Міёры-Браслаў


31-08-2016, 16:20. размясціў: gazeta
Дорожные знаки похищены на автодороге Р-14 Полоцк-Миоры-БраславАдзінаццаць дарожных знакаў са стойкамі выкрадзены на аўтадарозе Р-14 (Полацк-Міёры-Браслаў) у раёне Дзісны, вёсак Фралова і Беразова. Па факце крадзяжу раённым аддзелам Следчага камітэта 25 жніўня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 КК "Крадзеж".

Аналагічныя злачынствы мелі месца ў чэрвені мінулага года. На тым жа ўчастку аўтадарогі выкралі 14 знакаў са стойкамі. Крымінальную справу ўзбудзілі, аднак злачынца не ўстаноўлены.
Важна падкрэсліць: падобныя злачынствы ўяўляюць грамадскую небяспеку. Узрастае рызыка дарожна-транспартных здарэнняў, ствараецца пагроза бяспецы руху без адпаведнай рэгуліроўкі.  Крымінальная адказнасць за ўчыненае—пазбаўленне волі на тэрмін да 4 год.
Грамадзян, якім вядома пэўная інфармацыя пра вышэйуказаныя злачынствы, просім паведаміць у раённы аддзел Следчага камітэта 
па нумарах 4 95 78, 4 18 62.

Яўген ЖАБЁНАК,
старшы следчы Міёрскага РАСК.


Вярнуцца назад