Галоўная > Здарэнні > Папярэдзіць трагедыю ў сям'і

Папярэдзіць трагедыю ў сям'і


11-02-2015, 09:07. размясціў: gazeta

З пачатку года па стане на 28 студзеня ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га ў вобласці з 1 да 6 павялічылася колькасць фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў і з 1 да 2 — забойстваў. Забойствы ўчынены на тэрыторыі Аршанскага і Міёрскага раёнаў, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў зарэгістравана ў Гарадоцкім, Дубровенскім, Аршанскім, Талачынскім і Чыгуначным раёне г. Віцебска.

 

З мэтай прафілактыкі асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, якія ўчыняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін, на тэрыторыі Віцебскай вобласці з 5 да 9 лютага праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Быт". Пад увагай супрацоўнікаў міліцыі — нядобранадзейныя сем'і, асобы, якія знаходзяцца на ўліку ў РАУС, і схільныя да правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін.
Дапамагчы міліцыі можа кожны жыхар раёна і па-за акцыі. Інфармацыю пра сямейную нядобранадзейнасць і канфлікты па нумарах 102 і 4 12 02 прымаюць кругласутачна. Ананімнасць гарантуецца.


Уладзіслаў УТКІН, начальнік  

аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС. 


Вярнуцца назад