Галоўная > Здарэнні > Пажар з гібеллю

Пажар з гібеллю


20-01-2015, 16:33. размясціў: gazeta

15 студзеня ў 7 гадзін 56 хвілін у Міёрскі РАНС паступіла паведамленне, што ў вёсцы Мётлы Завуццеўскага сельсавета адбыўся пажар у жылым доме. Падраздзяленню, якое аператыўна прыбыло на месца здарэння, суседзі паведамілі, што ў доме знаходзіцца пажылы чалавек. На гэты момант увесь будынак быў ахоплены агнём. Праз некаторы час з пажарам выратавальнікі справіліся, але гаспадыню выратаваць не ўдалося.

 

Па папярэдняй версіі, прычынай узгарання паслужыла эксплуатацыя няспраўнай электрычнай грэлкі, ад якой загарэлася бялізна. З-за сталага ўзросту гаспадыня не змагла самастойна выбрацца з хаты.
Міёрскі РАНС у чарговы раз заклікае праяўляць увагу пры выкарыстанні электрычных і электранагравальных прыбораў і ўважліва сачыць за іх спраўнасцю.


Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ,
інспектар ІНіП Міёрскага РАНС.
 


Вярнуцца назад