Галоўная > Здарэнні > Прадухіліць бяду

Прадухіліць бяду


29-03-2013, 10:16. размясціў: gazeta

Па тэрыторыі раёна праходзіць шмат паветраных ліній электраперадач з напружаннем ад 220 В да 110000 В, ёсць і іншыя энергааб'екты (трансфарматарныя падстанцыі, кабельныя лініі). У нармальным рэжыме працы яны з'яўляюцца бяспечнымі для жыцця і здароўя людзей, але  толькі пры ўмове захавання ўсіх правілаў бяспекі.

 

Аднак часам здараюцца непрадбачаныя адхіленні (з-за неспрыяльных умоў надвор'я, старэння абсталявання, свядомага і ненаўмыснага пашкоджання грамадзянамі элементаў электрасеткі). І тады можа здарыцца бяда! Вясной павялічваецца верагоднасць парушэння рэжыму работы энергааб'ектаў, якія ў перыяд паводкі і крыгаходу могуць апынуцца ў зоне падтаплення і ёсць пагроза іх пашкоджання. Таму  звяртаемся да ўсіх з просьбай быць  асабліва ўважлівымі і асцярожнымі. А ўвогуле, такую асцярожнасць трэба праяўляць на працягу ўсяго года: нельга пранікаць на энергааб'екты, залазіць на апоры ліній электраперадач, пранікаць у трансфарматарныя падстанцыі, пашкоджваць кабельныя лініі і г. д.

У выпадку выяўлення пашкоджанняў на паветраных лініях ці іншых аб'ектах энергетыкі трэба паведаміць пра здарэнне дыспетчару раёна электрасетак (арганізавана кругласутачнае дзяжурства аператыўна-выязной брыгады) па тэл. 4-22-42 ці 4-12-41.

 

Р.СІНЯЎСКІ,

галоўны інжынер

 Міёрскага РЭС.


Вярнуцца назад