Галоўная > Здарэнні > Нелегальныя мігранты

Нелегальныя мігранты


11-12-2012, 14:08. размясціў: gazeta

З 11 да 16 лістапада полацкімі пагранічнікамі затрыманы 43 групы нелегальных мігрантаў. Увечары 11 лістапада ў Браслаўскім раёне былі прыпынены не надта маладыя 2 выхадцы з каўказскага рэгіёну.

 

Уначы з 12 на 13 лістапада затрымана яшчэ адна група каўказцаў 1983,1988 і 1990 г.н. Месца парушэння імі было абрана паблізу папярэдняга.

З 13 на 14 лістапада, ноччу, затрыманы 5 парушальнікаў 1981,1986, двое 1988 і адзін 1990 г.н., якія спрабавалі знайсці лепшыя ўмовы жыцця ў Еўропе. Усе яны прыляцелі самалётам у Мінск, затым прыехалі на таксі ў Браслаўскі раён, пры сабе мелі пашпарты, невялікую суму грошай і компасы. Імі выплачаны штрафы. Сувязь паміж 3 групамі каўказцаў высвятляецца.

 

Уначы з 15 на 16 лістапада затрымана група з 7 чалавек, якая спрабавала перайсці мяжу. Старэйшаму з затрыманых 45 гадоў, малодшаму—20.

З пачатку 2012 года па стане на 16 лістапада полацкімі пагранічнікамі затрыманы 84 парушальнікі дзяржаўнай мяжы.

 

Цыгарэты

Раніцай 14 лістапада з розніцай у паўтары гадзіны ў пункце пропуску «Урбаны» двойчы затрымлівалі цыгарэты. У першым выпадку ў аўтамабілі “Мэрсэдэс” былі ў салоне і багажніку 50 блокаў з акцызнымі маркамі РБ. Затым у парогах аўтамабіля “Фольксваген” знойдзены яшчэ 40.

 

Уначы 15 лістапада пры даглядзе грузавога саставу «Полацк-Даўгаўпілс» у паўвагоне пад пластом вугалю ў чорных поліэтыленавых пакетах выяўлены 6 корабаў цыгарэт «Прэм’ер», «Прыма» на 7 млн. 250 тыс. і прыборы навігацыі на 910 тыс. рублёў.

 

23 лістапада днём на беларуска-латвійскай мяжы выяўлена 12 корабаў цыгарэт, падрыхтаваных для незаконнай перапраўкі ў Латвійскую Рэспубліку. Затрыманы падазраваемы — беларус, жыхар памежжа 1971 г.н. Сума ацэнкі цыгарэт устанаўліваецца.

 

25 лістапада днём у пункце спрошчанага пропуску «Плюсы» ў час дагляду легкавога аўтамабіля «Міцубісі», які ехаў у Латвію, у салоне пад ашалёўкай, у дзвярах і ў бензабаку выяўлена каля 1000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Вадзіцелю — жыхару Краславы — пагражае канфіскацыя тытунёвых вырабаў і штраф.  

 

Незаконны  ўвоз

У пункце пропуску “Урбаны” полацкія пагранічнікі разам з інспектарам мытні знайшлі ў аўтамабілі “Фальксваген-Туран”, які накіроўваўся ў Беларусь, пад заднім сядзеннем жаночае адзенне, 256 неаформленых адзінак. Кошт тавару — 6 млн. 350 тыс. рублёў.

 

Д. ГЛЕБКА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Вярнуцца назад