Галоўная > Здарэнні > Дапамажыце міліцыі

Дапамажыце міліцыі


18-07-2012, 14:02. размясціў: gazeta

Кобрынскі РАУС шукае Юрыя Васільевіча Малахава 27.10.1972 г.н. Нарадзіўся ён у вёсцы Машок Чаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Зарэгістраваны па адрасе: Кобрынскі раён, в. Імяніны, вул. Кастрычніцкая, д. 3, кв. 2. Мужчына абвінавачваецца ва ўчыненні асабліва цяжкага злачынства. 

 

Прыкметы: на выгляд 40-45 гадоў, рост 180-185, сярэдняга целаскладу, цёмна-русыя валасы, нос прамы, вушы прылягаючыя.

Ю. В. Малахаў раней неаднаразова судзімы, злоўжывае спіртным, можа хавацца ў пакінутых хатах, на хутарах або працаваць даглядчыкам ці пастухом у сельгаспрадпрыемствах. Часам прадстаўляецца імем іншага чалавека (магчыма, Кузь В. І.).

 

Просьба да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб месцазнаходжанні Ю. В. Малахава, паведаміць у Кобрынскі РАУС па тэл. 8-016-427-77-58, 8-029-521-76-35, 8-029-226-53-07 або 102. Узнагароджанне і канфедэнцыяльнасць гарантуюцца.

 

Г. КУЛІК,

начальнік КМ

Кобрынскага РАУС.

 

 

 

 


Вярнуцца назад