Галоўная > Здарэнні > Адгалоскі вайны

Адгалоскі вайны


31-05-2012, 14:21. размясціў: gazeta

22 мая супрацоўнікі УКДБ па Віцебскай вобласці ва ўзаемадзеянні са спецыялістамі сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5524 у лесе паблізу аднаго з населеных пунктаў Віцебскага раёна абясшкоджаны склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

 

 Выяўлены 252 мінамётныя міны калібра 81 мм, 8 артылерыйскіх снарадаў калібра 76 мм і 1 — калібра 45 мм, 3 артылерыйскія ўзрывальнікі, 25 гільзаў з капсульнай утулкай, што ў трацілавым эквіваленце складае каля 140 кг. Нягледзячы на тое, што боепрыпасы праляжалі ў зямлі каля 70 гадоў, усе яны аказаліся дзеяздольнымі. Небяспечная знаходка вывезена на палігон і знішчана.

 

А з пачатку года канфіскавана і знішчана боепрыпасаў больш за 25 кг у трацілавым эквіваленце. Аднак апошняя партыя стала самай буйной за апошнія некалькі гадоў.

 

Прэс-група УКДБ

па Віцебскай вобласці.

 

 

 

 

 

                       

 


Вярнуцца назад