Галоўная > Здарэнні > Спыніце дэбашыра. Акцыя "Дом без гвалту" праходзіць на Міёршчыне

Спыніце дэбашыра. Акцыя "Дом без гвалту" праходзіць на Міёршчыне


13-04-2020, 08:00. размясціў: gazeta

 Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту» пройдзе з 13 па 30 красавіка.

Яе мэта – далучыць шырокія слаі насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічанне дзяржаўным органам у вырашэнні праблем гвалту ў сям’і, з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў. Давесці да людзей інфармацыю пра магчымасці дзяржорганаў і грамадскіх аб’яднанняў, палажэнне Закона ад 4 студзеня 2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў». Прыняць меры да асоб, якія ўчыняюць гвалт у сям’і.


Вялікую ролю ў гэтай рабоце можа адыграць насельніцтва. Папярэдзіць трагічныя наступствы сямейных канфліктаў – грамадзянскі і чалавечы абавязак кожнага. Не заставайцеся ў баку. Трэба аб’яднацца працоўным калектывам, грамадскасці, родным і ўсім, каму вядома пра выпадкі сямейнага недабрабыту. Своечасовае ўмяшальніцтва можа выратаваць камусьці жыццё і здароўе. Тэлефануйце кругласутачна на нумары 102 ці 5 20 02. Ананімнасць гарантуецца.

Фота для ілюстрацыі.

Сяргей СТОМА, старшы інспектар прафілактыкі ГААП РАУС.


Вярнуцца назад