Галоўная > Здарэнні > Грошы ў дакументах - дрэнная прыкмета. А таксама артыкул "Дача хабару"

Грошы ў дакументах - дрэнная прыкмета. А таксама артыкул "Дача хабару"


11-02-2020, 10:00. размясціў: gazeta

 Пункты пропуску праз граніцу – гэта рэжымныя аб’екты, дзе дзейнічаюць пэўныя абмежаванні.

Згодна з артыкулам 43 Закона ад 21 ліпеня 2008 № 419-3 «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь», вызначаны права і абавязкі фізічных асоб, якія знаходзяцца ў пункце пропуску.


ЗАБАРОНЕНА:
весці фота- і відэаздымку;
размаўляць па тэлефоне, перашкаджаць мытнаму і пагранічнаму кантролю;
пакідаць грошы ў дакументах, якія прадастаўляеце для праверкі;
учыняць дзеянні, накіраваныя на падбухторванне службовых асоб дзяржаўных кантрольных органаў;
учыняць іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць пагранічнаму і іншым відам кантролю.


Супрацоўнікі Віцебскай мытні і цяпер часта знаходзяць у дакументах для афармлення грошы. Між тым пакіданне грашовых купюр у дакументах – парушэнне рэжыму ў пункце пропуску. Гэта прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь, а пры паўторным – да 100 БВ (калі няма прыкмет крымінальнага злачынства «Дача хабару»).

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах Віцебскай мытні.


Вярнуцца назад